ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 кастрычніка 2015 г. № 887
Аб узнагароджанні дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая мастацкая школа г. Віцебска» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За дасягненні ў сацыяльна-культурнай дзейнасці, значны ўклад у эстэтычнае выхаванне навучэнцаў узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь дзяржаўную ўстанову адукацыі «Дзіцячая мастацкая школа г. Віцебска».