УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2015 г. № 529
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2015 года
У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту пастанаўляю:
1. За актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2015 года ў памеры 100 базавых велічынь кожнаму:
Канашыцу Сяргею Пятровічу, рэдактару аддзела спорту ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия»;
Капітонаву Віктару Сяргеевічу, трэнеру-выкладчыку аддзялення веславання на байдарках і каноэ дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту»;