ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2015 г. № 1125
Аб узнагароджанні дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М.Машэрава» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За забеспячэнне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі насельніцтву, спецыялізаванай медыцынскай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння захворванняў узнагародзiць дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М.Машэрава» Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.