Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў і Еўрапейскай інтэграцыі Чарнагорыі
Уступіў у сілу 3 снежня 2015 года
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў і Еўрапейскай інтэграцыі Чарнагорыі, надалей Бакі,
жадаючы ўзаемадзейнічаць у мэтах падтрымання міру і міжнароднай бяспекі, супрацоўніцтва і згоды паміж народамі,
імкнучыся да развіцця адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі на аснове прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права,
перакананыя ў карыснасці правядзення рэгулярных кансультацый па розных пытаннях двухбаковых адносін, а таксама рэгіянальных і міжнародных пытаннях,
дамовіліся аб наступным:
Артыкул 1
Бакі рэгулярна па чарзе ў Мінску і Падгорыцы праводзяць кансультацыі па пытаннях двухбаковых адносінаў, а таксама па міжнародных праблемах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.