ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 студзеня 2016 г. № 39
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
значны ўклад у развіццё будаўнічай галіны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў адкрытае акцыянернае таварыства «Гроднажылбуд»;
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны галоўнага архітэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднажылбуд» Пархуту Анатоля Сяргеевіча.