ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 студзеня 2016 г. № 51
Аб зацвярджэнні рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры
Фактически утратило силу (по итогам инвентаризации)
У адпаведнасці з пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015 г. № 522 «Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзены рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры (далей – рэспубліканскі план).
2. Адказным за каардынацыю работы па выкананні рэспубліканскага плана вызначыць Міністэрства культуры.
3. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму прадстаўляць у Міністэрства культуры інфармацыю аб ходзе выканання рэспубліканскага плана за першае паўгоддзе – да 10 ліпеня 2016 г., за год – да 10 студзеня 2017 г.
Міністэрству культуры інфармаваць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь аб ходзе выканання мерапрыемстваў, уключаных у рэспубліканскі план, адпаведна да 25 ліпеня 2016 г. і да 25 студзеня 2017 г.
4. Фінансаванне мерапрыемстваў рэспубліканскага плана ажыццяўляць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на 2016 год, уласных сродкаў арганізацый і іншых крыніц.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь |
А.Кабякоў |
|
Пастанова |
РЭСПУБЛІКАНСКІ ПЛАН
мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры
Назва мерапрыемства |
Тэрмін выканання |
Адказныя выканаўцы |
СТРАТЭГІЧНЫЯ МЕРЫ, НАКІРАВАНЫЯ НА РЭАЛІЗАЦЫЮ ДЗЯРЖАЎНАЙ КУЛЬТУРНАЙ ПАЛІТЫКІ |
||
1. Падрыхтоўка і ўнясенне ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праекта Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016–2020 гады |
студзень |
Мінкультуры, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
2. Падрыхтоўка нарматыўных прававых актаў, якія забяспечваюць развіццё сферы культуры |
на працягу года |
Мінкультуры |
3. Распрацоўка Асноў дзяржаўнай культурнай палітыкі |
снежань |
Мінкультуры, Мінадукацыя, Мінінфарм, НАН Беларусі, рэспубліканскія і мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання, творчыя саюзы |
4. Комплекснае даследаванне пытанняў развіцця культуры з прэзентацыяй яго вынікаў на міжнародных мерапрыемствах, у тым ліку: |
|
|
Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства» |
сакавік |
НАН Беларусі, Мінадукацыя, Мінінфарм, Мінкультуры |
Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства» |
май–чэрвень |
Мінкультуры, Магілёўскі аблвыканкам |
V Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры» |
кастрычнік |
Мінкультуры |
VІI Мiжнароднай навуковай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў» |
лістапад |
НАН Беларусі, Мінкультуры, Мінадукацыя |
5. Правядзенне сацыялагічных даследаванняў па пытаннях культуры, мастацкай літаратуры і чытання |
на працягу года |
НАН Беларусі, ІАЦ, Мінкультуры, Мінінфарм, Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання |
6. Правядзенне рэспубліканскіх акцый: |
|
|
«Культурная сталіца Беларусі» |
на працягу года |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
«Мецэнат культуры ў Год культуры» |
» |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, АГА «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў» |
Форуму творчай інтэлігенцыі і работнікаў культуры Рэспублікі Беларусь як выніковага мерапрыемства Года культуры |
снежань |
» |
7. Правядзенне рэспубліканскіх конкурсаў: |
на працягу года |
|
на лепшую практыку дзейнасці органаў мясцовай улады па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі |
|
Мінкультуры, Мінспорт, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
«Горад культуры ў Год культуры» (на найбольш паспяховы цэнтр культуры і турызму) |
|
» |
«Чалавек Года культуры» (сярод работнікаў культуры) |
|
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, АГА «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў», Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі |
8. Правядзенне рэспубліканскага конкурсу праектаў і ініцыятыў творчай моладзі «Геній-стартап» |
на працягу года |
Мінкультуры, Мінадукацыя, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
9. Стварэнне аптымальнай сеткі ўстаноў культуры з улікам забеспячэння максімальнага ахопу насельніцтва паслугамі культуры |
на працягу года |
аблвыканкамы, Мінкультуры |
10. Павышэнне ўзроўню культурнага абслугоўвання жыхароў рэгіёнаў шляхам стварэння ўстаноў культуры змешанага тыпу і развіцця нестацыянарных форм культурнага абслугоўвання |
» |
» |
11. Стварэнне ўмоў для прыцягнення моладзі на працу ва ўстановы культуры, у тым ліку: |
» |
|
распрацоўка мер матэрыяльнага стымулявання і заахвочвання спецыялістаў арганізацый культуры з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй |
|
Мінкультуры, Мінпрацы і сацабароны, Мінфін |
першачарговае забеспячэнне работнікаў арганізацый культуры арэндным жыллём і месцамі ў інтэрнатах |
|
аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, гар-, райвыканкамы |
12. Мадэрнізацыя і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сферы культуры, у тым ліку: |
|
|
завяршэнне рэканструкцыі комплексу будынкаў і збудаванняў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» |
на працягу года |
Мінкультуры |
арганізацыя работ па стварэнні Музейнага квартала ў г. Мінску |
на працягу года (з завяршэннем будаўніцтва ў 2018 годзе) |
» |
завяршэнне капітальных рамонтаў і рэканструкцый будынкаў і памяшканняў рэгіянальных устаноў культуры |
на працягу года |
аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
ПАЛІТЫЧНАЯ КУЛЬТУРА. ВЫХАВАННЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ГРАМАДЗЯН |
||
13. Арганізацыя мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню прававых ведаў аб выбарчым заканадаўстве |
на працягу года |
рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
14. Правядзенне дабрачыннага творчага марафону «Адраджэнне», прымеркаванага да 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС |
люты–верасень |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
15. Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня Канстытуцыі, Дня Перамогі, Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) |
сакавік, май, ліпень |
Мінкультуры, Мінадукацыя, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, абл-, гар-, райвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
16. Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны |
чэрвень |
Мінкультуры, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, абл-, гар-, райвыканкамы |
17. Арганізацыя і правядзенне свята «Дзень вышыванкі» ў г. Мінску |
ліпень |
Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам, ГА «БРСМ» |
18. Стварэнне і набыццё твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, прысвечаных знакавым падзеям і знакамітым дзеячам гісторыі і культуры Беларусі |
на працягу года |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, ГА «Беларускі саюз мастакоў» |
ЭКАНАМІЧНАЯ І ПРАВАВАЯ КУЛЬТУРА |
||
19. Правядзенне з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі шырокамаштабнай растлумачальнай работы па пытаннях рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, у тым ліку грашовых сродкаў, а таксама павышэння эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў |
на працягу года |
рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі |
20. Правядзенне з кіруючым складам прадпрыемстваў і арганізацый інфармацыйнай работы па пытаннях зніжэння ўдзельных матэрыяльных затрат на адзінку выпускаемай прадукцыі (аказанай паслугі) пры адначасовым росце вытворчасці |
» |
рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
21. Правядзенне спецыялізаваных сімпозіумаў (семінараў) для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый у мэтах азнаямлення з навейшымі айчыннымі і замежнымі дасягненнямі ў галіне энерга- і рэсурсазберажэння |
» |
Дзяржстандарт, НАН Беларусі, Мінэнерга, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
22. Правядзенне комплексу мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян у рэгіёнах |
» |
аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» |
23. Правядзенне беларускіх студэнцкіх юрыдычных алімпіяд і конкурсаў |
» |
Мінадукацыя, Мінюст, МУС, НЦПІ, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» |
24. Забеспячэнне функцыянавання цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі на базе ўстаноў адукацыі, юрыдычных кансультацый, папраўчых устаноў, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь |
» |
НЦПІ, Мінадукацыя, Мінюст, МУС, МЗС, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Рэспубліканская калегія адвакатаў |
25. Забеспячэнне функцыянавання публічных цэнтраў прававой інфармацыі і ўдасканаленне іх дзейнасці па прававой асвеце грамадзян |
» |
Мінкультуры, НЦПІ, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
26. Забеспячэнне функцыянавання адзінага інтэрнэт-партала фінансавай граматнасці насельніцтва |
» |
Нацыянальны банк |
27. Арганізацыя правядзення тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь |
I квартал |
» |
28. Правядзенне з насельніцтвам інфамацыйнай работы па пытаннях правядзення дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь |
на працягу года |
Нацыянальны банк, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
ФАРМІРАВАННЕ СВЕТАПОГЛЯДУ І МАРАЛЬНЫХ ЯКАСЦЕЙ МОЛАДЗІ |
||
29. Рэалізацыя рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» |
на працягу года |
ГА «БРСМ», рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
30. Правядзенне Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі» |
сакавік |
ГА «БРСМ» |
31. Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – Добрае сэрца» |
сакавік–снежань |
» |
32. Правядзенне рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» |
верасень–кастрычнік |
» |
33. Правядзенне рэспубліканскіх мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку піянерскага руху ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку: |
|
|
Рэспубліканскага злёту цімураўскіх атрадаў «Цімураўцы.by», прысвечанага 75-годдзю цімураўскага руху |
май |
ГА «БРПА», Мінадукацыя, Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам |
Рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» |
чэрвень |
ГА «БРПА», Мінабароны, Мінадукацыя, Брэсцкі аблвыканкам |
34. Правядзенне дабрачыннага марафону «Усе фарбы жыцця – для цябе» |
на працягу года |
Мінадукацыя, Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, ГА «БРСМ» |
ДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА. МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ |
||
Захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый, духоўнага патэнцыялу грамадзян |
||
35. Арганізацыя рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы арганізацый культуры па канцэртным і тэатральным абслугоўванні жыхароў рэгіёнаў |
на працягу года |
Мінкультуры, аблвыканкамы |
36. Правядзенне конкурсаў на лепшую пастаноўку работы сярод сельскіх устаноў культуры |
» |
аблвыканкамы |
37. Правядзенне Рэспубліканскага фестывалю «Майстры мастацтваў – працаўнікам вёскі» |
» |
Мінкультуры, аблвыканкамы |
38. Арганізацыя спецыялізаваных ранішніх і дзённых мерапрыемстваў для дзяцей і юнацтва ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурная субота», прымеркаванай да шостага школьнага дня |
» |
Мінадукацыя, Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
39. Арганізацыя і правядзенне тыдняў культуры раёнаў, святаў гарадоў і вёсак |
» |
гар-, райвыканкамы |
40. Правядзенне фестываляў, святаў, іншых мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і папулярызацыю ў сучасным грамадстве творчых і культурных традыцый беларускага народа, у тым ліку: |
|
|
Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Вясновы букет» |
май–чэрвень |
Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам, ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» |
Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» |
чэрвень |
Акцябрскі райвыканкам, Гомельскі аблвыканкам, Мінкультуры, Мінадукацыя, ГА «Беларускі фонд культуры» |
Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур |
» |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Гродзенскі гарвыканкам |
Рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») |
ліпень |
Мінкультуры, Магілёўскі аблвыканкам |
Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» |
жнівень–верасень |
Гомельскі аблвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам, Мінкультуры |
канферэнцыі «Вторые Белорусские Рождественские чтения» |
снежань |
Беларуская праваслаўная царква, Мінкультуры, Мінадукацыя, Мінздароўе |
41. Правядзенне конкурсаў, святаў, іншых культурных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню культурнага абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку: |
на працягу года |
|
міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» |
май |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» |
верасень–кастрычнік |
Мінкультуры, Магілёўскі аблвыканкам, аблвыканкамы |
XXIV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» |
май |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
42. Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных знакамітым асобам беларускай культуры – юбілярам 2016 года, у тым ліку: |
на працягу года |
Мінкультуры, Мінінфарм, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, НАН Беларусі, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, творчыя саюзы |
140-годдзю Цёткі (А.Пашкевіч) |
||
125-годдзю М.Багдановіча |
||
120-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы |
||
95-годдзю народных пісьменнікаў Беларусі І.Мележа і І.Шамякіна |
||
75-годдзю народнага артыста СССР У.Мулявіна |
||
Ахова і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі |
||
43. Арганізацыя работы па наданні нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека і (або) культурным каштоўнасцям статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці |
студзень–снежань |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
44. Арганізацыя мерапрыемстваў па ўпарадкаванні нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей |
красавік–кастрычнік |
» |
45. Рэалізацыя мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, у тым ліку: |
|
|
завяршэнне першай чаргі рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у касцёле Божага Цела ў г. Нясвіжы |
снежань |
Мінкультуры, Нясвіжскі райвыканкам |
завяршэнне рэканструкцыі з рэстаўрацыяй помніка архітэктуры XVIII стагоддзя Свята-Пакроўскага манастыра ў г. Талачыне |
» |
Мінкультуры, Віцебскі аблвыканкам |
46. Выданне рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў аб культурна-пазнавальным турызме і асноўных славутасцях Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на замежных мовах |
на працягу года |
Мінспорт, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
47. Правядзенне Дзён еўрапейскай спадчыны на тэму «Спадчына і веды» |
верасень |
Мінкультуры |
48. Прадстаўленне ў Рэпрэзентатыўны спіс ЮНЕСКА нематэрыяльнай спадчыны дасье «Святкаванне ў гонар іконы Божай Маці Будслаўскай» |
лістапад |
» |
49. Правядзенне навуковых і культурных мерапрыемстваў у гарадах, якія ўвайшлі ў праект «Залатое кола Беларусі», накіраваных на захаванне і выкарыстанне ў турыстычных мэтах іх гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку: |
|
аблвыканкамы, Мінкультуры |
круглага стала «Праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны і помнікаў ЮНЕСКА», прымеркаванага да 400-годдзя пачатку фарміравання радзівілаўскай крыпты ў Нясвіжскім касцёле Божага Цела |
чэрвень |
Мінкультуры |
фестывалю сярэдневяковай культуры «Меч Лідскага замка» |
верасень |
Лідскі райвыканкам |
семінара «Захаванне і выкарыстанне спадчыны малых гістарычных гарадоў» |
» |
Мсціслаўскі райвыканкам, Мінкультуры |
50. Арганізацыя культурных праектаў, накіраваных на адраджэнне культурных традыцый старадаўніх гістарычных гарадоў і памятных мясцін Беларусі, у тым ліку: |
|
|
абраду «Калядныя цары» ў в. Семежава Капыльскага раёна |
студзень |
Капыльскі райвыканкам |
XIV свята мастацтваў «Мірскі замак – 2016» |
май |
Гродзенскі аблвыканкам, Карэліцкі райвыканкам, дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» |
фестывалю «Музычныя вечары ў замках Беларусі» |
чэрвень |
ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», Мінкультуры, аблвыканкамы |
V музычна-асветніцкай імпрэзы «Навагрудак-2016» |
ліпень |
Гродзенскі аблвыканкам, Навагрудскі райвыканкам |
свята камернай музыкі «Вяртанне Паўночных Афін» |
III квартал |
Гродзенскі аблвыканкам, Смаргонскі райвыканкам, дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» |
фестывалю «Гальшанскі замак» |
верасень |
Ашмянскі райвыканкам |
Пашырэнне выкарыстання беларускай мовы |
||
51. Правядзенне рэспубліканскай акцыі «Беларусь, я люблю цябе», прымеркаванай да Дня ўсіх закаханых і Міжнароднага дня роднай мовы |
люты |
Мінкультуры, Мінадукацыя, Мінінфарм, Мінгандаль, НАН Беларусі, Мінскі гарвыканкам, абл-, гар-, райвыканкамы, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, творчыя саюзы, грамадскія аб’яднанні |
52. Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, ва ўстановах культуры і адукацыі |
» |
Мінкультуры, Мінадукацыя, рэспубліканскія і мясцовыя дзяржаўныя органы |
53. Рэспубліканскі конкурс даследчых работ навучэнцаў па беларускай літаратуры |
люты–сакавік |
Мінадукацыя |
54. Правядзенне цыкла канцэртаў выхаднога дня «Беларуская песня» на адкрытых пляцоўках г. Мінска і абласных цэнтраў |
май–верасень |
Мінскі гарвыканкам, аблвыканкамы, Мінкультуры |
55. Арганізацыя мерапрыемстваў па святкаванні Дня беларускага пісьменства |
3–4 верасня |
Мінінфарм, Гомельскі аблвыканкам, Рагачоўскі райвыканкам, Мінкультуры, Мінадукацыя, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» |
56. Арганізацыя сустрэч з беларускімі пісьменнікамі, віктарын, літаратурных конкурсаў, святаў, тэматычных вечарын па пытаннях беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах адукацыі |
на працягу года |
Мінадукацыя, рэспубліканскія і мясцовыя дзяржаўныя органы, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» |
57. Пашырэнне сеткі гурткоў, клубаў, іншых форм работы з вучнямі па пытаннях гісторыі Беларусі, краязнаўства, культуры мовы, беларускай літаратуры |
» |
Мінадукацыя, рэспубліканскія і мясцовыя дзяржаўныя органы |
58. Правядзенне прадметных алімпіяд, конкурсаў для вучняў, навучэнцаў і студэнтаў па пытаннях беларускай мовы і літаратуры |
» |
Мінадукацыя, Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, гар-, райвыканкамы |
59. Правядзенне рэспубліканскіх акцый, накіраваных на папулярызацыю беларускай літаратуры і чытання ў сучасным грамадстве («Беларускую кнігу – у рэгіёны», «Лета з добрай кнігай», «Сямейнае чытанне») |
» |
Мінінфарм, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
60. Павелічэнне аб’ёмаў вяшчання на беларускай мове ў інфармацыйных і аналітычных праграмах у сюжэтах пра падзеі ў культурным жыцці краіны, праграмах культуралагічнай тэматыкі |
» |
Белтэлерадыёкампанія, закрытыя акцыянерныя таварыствы «Другі нацыянальны тэлеканал», «Сталічнае тэлебачанне», Мінінфарм |
Развіццё і падтрымка прафесійнага беларускага мастацтва |
||
61. Правядзенне рэспубліканскіх конкурсаў «Нацыянальная прэмія» (па відах мастацтва), у тым ліку: |
|
|
«Нацыянальная тэатральная прэмія» |
красавік–лістапад |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
«Нацыянальная літаратурная прэмія» |
верасень |
Мінінфарм, Мінкультуры, Мінадукацыя, Мінскі гарвыканкам, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» |
«Нацыянальная музычная прэмія ў галіне эстраднага мастацтва» |
на працягу года |
Мінкультуры, ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» |
62. Заснаванне і правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» |
на працягу года |
Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам, аблвыканкамы, ГА «Беларускі саюз мастакоў» |
63. Заснаванне і правядзенне конкурсу «Бела-тон» на лепшую сучасную эстрадную песню аб Беларусі |
на працягу года |
Мінкультуры, ГА «Беларускі саюз кампазітараў» |
64. Арганізацыя і правядзенне юбілейнага XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў адпаведнасці з яго новай творчай канцэпцыяй |
ліпень |
Мінкультуры, Віцебскі аблвыканкам, ГА «БРСМ» |
65. Рэалізацыя новых канцэпцый правядзення буйных міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, накіраваных на папулярызацю лепшых узораў беларускага і сусветнага мастацтва, у тым ліку: |
|
|
Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.art.кантакт» |
сакавік |
Магілёўскі аблвыканкам, Мінкультуры |
Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек |
май |
Мінскі гарвыканкам, Мінкультуры |
XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі |
чэрвень |
Мінкультуры, Мінскі аблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам |
Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа» |
верасень |
Брэсцкі аблвыканкам, Мінкультуры, ГА «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў» |
форуму тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ» |
верасень–кастрычнік |
Мінкультуры |
XI Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета |
кастрычнік |
Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам |
Міжнароднага фестывалю «Беларуская музычная восень» |
кастрычнік–лістапад |
Мінкультуры |
XXIII Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» |
лістапад |
Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам |
66. Заснаванне і правядзенне рэспубліканскага агляду калектываў мастацкай творчасці і асобных выканаўцаў абласцей, уключаючы канцэрты-агляды ў рэгіёнах |
на працягу года |
аблвыканкамы, Мінкультуры |
67. Правядзенне фестываляў, конкурсаў, выставак, форумаў і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і папулярызацыю музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага, тэатральнага мастацтва і кінамастацтва |
» |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, гар-, райвыканкамы, творчыя саюзы |
68. Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя з дня стварэння мастацкага аб’яднання «УНОВИС» |
» |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
69. Рэалізацыя арт-праектаў у адкрытай гарадской прасторы («Мастак і горад», «Арт-астравы», «Джазавыя суботы ў Ратушы», «Класіка ў Ратушы», «На біс» і іншыя) |
» |
Мінскі гарвыканкам, Мінкультуры |
Стварэнне ўмоў для прафесійнага росту і самарэалізацыі таленавітай творчай моладзі |
||
70. Правядзенне мерапрыемстваў, звязаных з ушанаваннем і дэманстрацыяй творчых дасягненняў лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі |
на працягу года |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, савет спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі |
71. Забеспячэнне ўдзелу каманд (прадстаўнікоў) Рэспублікі Беларусь у міжнародных творчых спаборніцтвах: |
|
|
у Дэльфійскіх гульнях |
май |
Мінкультуры |
у конкурсе песні «Еўрабачанне», дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» |
май, лістапад |
Белтэлерадыёкампанія, Мінкультуры |
72. Стварэнне спрыяльных умоў для творчай самарэалізацыі таленавітай моладзі ў розных відах мастацтва, у тым ліку правядзенне: |
|
|
Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі» |
студзень–май |
Мінадукацыя |
Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Я.А.Глебава |
красавік |
Магілёўскі аблвыканкам, Мінкультуры |
VI Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» |
верасень–снежань |
Белтэлерадыёкампанія |
Рэспубліканскага адкрытага мастацкага конкурсу |
лістапад |
установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава», Мінкультуры |
Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Музыка надзеі» |
снежань |
Мінкультуры, Гомельскі аблвыканкам |
Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» |
» |
Мінадукацыя |
73. Правядзенне конкурсаў, фестываляў і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і развіццё творчых здольнасцей дзяцей і моладзі |
на працягу года |
Мінкультуры, Мінадукацыя, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Белтэлерадыёкампанія, тэатральна-відовішчныя арганізацыі, установы адукацыі ў сферы культуры |
74. Правядзенне майстар-класаў «Саюзная дзяржава – маладым талентам XXI стагоддзя» |
жнівень |
Мінкультуры |
75. Правядзенне конкурсу твораў маладых літаратараў (рэспубліканскі і рэгіянальны ўзроўні) |
на працягу года |
ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
ІНТЭГРАЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У СУСВЕТНУЮ КУЛЬТУРНУЮ ПРАСТОРУ |
||
76. Арганізацыя на міжнародных турыстычных выстаўках «Адпачынак-2016» і «Турбізнес» прэзентацыі «Культурны турызм у Беларусі» |
красавік, кастрычнік |
Мінспорт, Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
77. Правядзенне Дзён культуры, Дзён кіно Рэспублікі Беларусь у замежных краінах і Дзён культуры, Дзён кіно замежных краін у Рэспубліцы Беларусь |
на працягу года |
Мінкультуры |
78. Правядзенне культурных мерапрыемстваў у дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, у тым ліку цыкла мерапрыемстваў «Беларускія сезоны», прымеркаванага да Дзён культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі |
» |
Мінкультуры, МЗС |
79. Рэалізацыя міжнародных культурных музейных і кніжных праектаў: |
|
|
«Іканапіс Беларусі XVII–XVIII стагоддзяў» у музеях Ватыкана |
сакавік–чэрвень |
Мінкультуры |
«Апосталы і прарокі ў іканапісе Беларусі XVII–XVIII стагоддзяў» у Доме-музеі Эль Грэка (г. Таледа, Іспанія) |
красавік–ліпень |
» |
«Беларусь сёння (набыццё і перадача буйным бібліятэкам свету літаратуры беларускіх выдавецтваў)» |
на працягу года |
Мінкультуры, Мінінфарм |
«Кнігі Беларусі» на міжнародных спецыялізаваных кніжных выстаўках і нацыянальных выстаўках Рэспублікі Беларусь |
» |
Мінінфарм |
ВЫТВОРЧАЯ І ЭКАЛАГІЧНАЯ КУЛЬТУРА. НАВЯДЗЕННЕ ПАРАДКУ НА ЗЯМЛІ |
||
80. Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лепшая арганізацыя па культуры вытворчасці» (па галінах) |
на працягу года |
Мінпрам, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
81. Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў |
» |
Мінжылкамгас, Мінпрыроды, Мінздароўе, МУС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Мінбудархітэктуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
82. Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскага суботніка |
красавік |
рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
83. Арганізацыя і правядзенне: |
|
|
мерапрыемстваў па навядзенні чысціні і парадку ў населеных пунктах |
на працягу года |
рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
дабрачынных акцый «Чыстая субота», накіраваных на добраўпарадкаванне і азеляненне сіламі грамадзян пад’ездаў, двароў, прылеглых да будынкаў тэрыторый |
штомесяц |
аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый шляхам устаноўкі малых ландшафтна-архітэктурных форм |
на працягу года |
аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Мінжылкамгас, Мінбудархітэктуры |
азеляненне і кветкавае афармленне населеных пунктаў |
» |
аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Мінжылкамгас, Мінбудархітэктуры |
84. Падтрыманне ў належным стане мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, а таксама месцаў пахавання воінаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзянскага насельніцтва |
» |
Мінабароны, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Мінжылкамгас, Мінбудархітэктуры |
85. Правядзенне мерапрыемстваў па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці, у тым ліку: |
» |
|
рэспубліканскіх акцый «Бяспека ў кожны дом», «Не пакідайце дзяцей у адзіноце», «Канікулы без дыму і агню», «Моладзь – за бяспеку», «Бяспечны Новы год» і іншых |
|
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» |
рэспубліканскіх конкурсаў «Бяспечнае дзяцінства» (сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі), «Школа бяспекі – 2016» (сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі), «Студэнты. Бяспека. Будучыня» |
|
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Мінадукацыя, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» |
міжнароднага і рэспубліканскага злётаў юных пажарных-выратавальнікаў |
|
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» |
рэспубліканскага палявога лагера «Выратавальнік» |
|
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Мінадукацыя, РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» |
рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» |
|
» |
86. Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскіх конкурсаў: |
|
|
на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі |
люты–май |
Мінпрыроды |
на лепшую публікацыю па экалагічнай тэматыцы |
май–жнівень |
» |
87. Арганізацыя Рэспубліканскага экалагічнага конкурсу «Упрыгожым Беларусь кветкамі» |
сакавік–кастрычнік |
Мінадукацыя |
88. Арганізацыя і правядзенне 10-га экалагічнага фестывалю «Спораўскія сенажаці – 2016» |
жнівень |
Брэсцкі аблвыканкам, Мінсельгасхарч, ГПУ «Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Спораўскі» |
89. Правядзенне штогадовага конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі |
лістапад |
Мінбудархітэктуры, Мінкультуры, Мінпрыроды, Мінздароўе, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, МУС, Мінскі гарвыканкам, аблвыканкамы |
90. Арганізацыя і правядзенне грамадскіх акцый: |
|
|
«Тыдзень лесу» |
красавік |
Мінлясгас |
«Чысты лес» |
кастрычнік |
» |
КУЛЬТУРА ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ, ПОБЫТУ, ЧАЛАВЕЧЫХ І СЯМЕЙНЫХ АДНОСІН |
||
91. Правядзенне дабрачыннай акцыі «Клопат», прымеркаванай да Міжнароднага дня пажылых людзей, Дня інвалідаў |
кастрычнік, снежань |
Мінпрацы і сацабароны, выканаўчыя і распарадчыя органы, грамадскія і дабрачынныя арганізацыі, грамадскія аб’яднанні «Беларускі саюз жанчын», «БРСМ», «БРПА» |
92. Правядзенне рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» |
снежань 2016 г. – |
Мінадукацыя, Мінпрацы і сацабароны, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, ГА «Беларускі саюз жанчын» |
93. Правядзенне дабрачыннай акцыі «Розныя – роўныя» па забеспячэнні сацыяльнай інтэграцыі людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі |
на працягу года |
мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, грамадскія і дабрачынныя арганізацыі, ГА «БРСМ» |
94. Рэспубліканскі конкурс «Жанчына года» |
» |
ГА «Беларускі саюз жанчын», Мінінфарм, Мінкультуры, Мінпрацы і сацабароны |
95. Правядзенне рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Не пакідай мяне, матуля», накіраванай на прафілактыку сацыяльнага сіроцтва |
» |
Мінадукацыя, аблвыканкамы, ГА «Беларускі саюз жанчын» |
96. Развіццё форм сацыяльнай работы з сем’ямі (сямейныя клубы, бацькоўскія ўніверсітэты, папа-мама-школы і іншае) пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва |
» |
абл-, гар-, райвыканкамы |
97. Рэалізацыя праекта «Здаровы горад» і стварэнне сеткі «Школа – тэрыторыя здароўя» |
» |
Мінздароўе, Мінадукацыя, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
98. Стварэнне на базе паркаў зон здаровага сямейнага адпачынку |
» |
Мінжылкамгас, Мінздароўе, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
99. Правядзенне масавых фізкультурных спаборніцтваў і святаў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, у тым ліку: |
|
|
фізкультурна-спартыўнага свята «Мінская лыжня – 2016» |
люты |
Мінспорт, Мінскі гарвыканкам, Мінскі аблвыканкам |
рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў «Рок-н-рол – прабег» |
май |
Мінспорт |
Міжнароднага чэмпіянату па праграме «Мінскі паўмарафон» |
верасень |
Мінспорт, Мінскі гарвыканкам |
Міжнароднага біятлоннага фестывалю «Гонка легенд» |
» |
Мінспорт, Мінскі аблвыканкам, Мінскі гарвыканкам |
Рэспубліканскага рэтра-музычнага прыгодніцкага конкурсу «Забег адважных» |
кастрычнік |
Мінспорт, Мінскі гарвыканкам |
100. Правядзенне ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі і культуры мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця, павышэнне культуры шлюбна-сямейных адносін |
на працягу года |
Мінздароўе, Мінадукацыя, Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату |
ПАДТРЫМКА ГРАМАДСКІХ ІНІЦЫЯТЫЎ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ |
||
101. Правядзенне справаздачных выставак, канцэртаў і іншых творчых мерапрыемстваў да з’ездаў творчых саюзаў |
на працягу года |
творчыя саюзы, Мінкультуры |
102. Арганізацыя набыцця: |
» |
|
твораў мастацтва членаў грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз мастакоў», «Беларускі саюз дызайнераў» для папаўнення фондаў музеяў рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання (па заяўках музеяў) |
|
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
музычных твораў беларускіх кампазітараў і паэтаў |
|
Мінкультуры, ГА «Беларускі саюз кампазітараў» |
103. Прыцягненне членаў творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь да ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, святаў, форумаў, Дзён культуры Рэспублікі Беларусь за мяжой, іншых культурных мерапрыемстваў з мэтай прэзентацыі іх творчых работ і дасягненняў |
» |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
104. Аказанне дзяржаўнай падтрымкі ў рэалізацыі культурных праектаў грамадскіх аб’яднанняў: |
|
|
рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі – 2016» |
студзень–май |
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі |
міжнароднага маладзёжнага культуралагічнага праекта «Беларусь – крыніца натхнення» |
сакавік–красавік |
ГА «БРСМ», Мінадукацыя, Мінкультуры, Мінінфарм, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» |
сакавік–кастрычнік |
ГА «БРСМ» |
рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» |
май |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў |
рэспубліканскага маладзёжнага форуму «Натхненне» |
ліпень–снежань |
ГА «БРСМ», Мінадукацыя, Мінкультуры, Мінінфарм, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
рэспубліканскай акцыі «Любіць Беларусь» |
на працягу года |
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», |
эстраднай экспедыцыі «Беларусь – краіна талентаў», накіраванай на выяўленне новых талентаў сярод дзяцей і моладзі |
» |
ГА «БРСМ», Мінадукацыя, Мінкультуры, Мінінфарм, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
105. Падтрымка ініцыятыў арганізацый культуры, бізнес-колаў, творчых саюзаў па рэалізацыі культурных праектаў на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства |
» |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ГОДА КУЛЬТУРЫ |
||
106. Распрацоўка лагатыпа Года культуры |
студзень |
Мінкультуры, грамадскія аб’яднанні «Беларускі саюз мастакоў», «Беларускі саюз дызайнераў» |
107. Асвятленне ходу рэалізацыі дадзенага рэспубліканскага плана і іншых мерапрыемстваў Года культуры ў сродках масавай інфармацыі |
на працягу года |
Мінінфарм, Белтэлерадыёкампанія, закрытыя акцыянерныя таварыствы «Другі нацыянальны тэлеканал», «Сталічнае тэлебачанне», УП «БелТА», Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
108. Стварэнне сюжэтаў, рубрык, рэпартажаў аб культурных падзеях і знакамітых дзеячах культуры – юбілярах 2016 года, кніжных навінках, прэм’ерах тэатра і кіно, творчай моладзі ў тэле- і радыёпраграмах |
» |
Мінінфарм, Белтэлерадыёкампанія, закрытыя акцыянерныя таварыствы «Другі нацыянальны тэлеканал», «Сталічнае тэлебачанне» |
109. Стварэнне і паказ тэлеверсій фестываляў, канцэртных праграм, спектакляў, іншых культурных мерапрыемстваў, праводзімых у рамках Года культуры |
» |
Белтэлерадыёкампанія, закрытыя акцыянерныя таварыствы «Другі нацыянальны тэлеканал», «Сталічнае тэлебачанне» |
110. Правядзенне прэс-мерапрыемстваў (прэс-канферэнцый, анлайн-канферэнцый, круглых сталоў, брыфінгаў) па пытаннях правядзення Года культуры |
» |
Белтэлерадыёкампанія, закрытыя акцыянерныя таварыствы «Другі нацыянальны тэлеканал», «Сталічнае тэлебачанне», УП «БелТА», Мінінфарм |
111. Правядзенне на пачатку навучальнага года тэматычных урокаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года культуры, ва ўстановах адукацыі |
верасень |
Мінадукацыя, Мінкультуры |
112. Стварэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам і трансляцыя сацыяльных ролікаў, размяшчэнне вонкавай рэкламы па тэматыцы Года культуры |
на працягу года |
Белтэлерадыёкампанія, закрытыя акцыянерныя таварыствы «Другі нацыянальны тэлеканал», «Сталічнае тэлебачанне», Мінінфарм, Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
113. Выпуск паштовай прадукцыі па тэматыцы Года культуры |
» |
Мінсувязі |
ІНФАРМАЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА. ПАШЫРЭННЕ ПРАКТЫКІ ВЫКАРЫСТАННЯ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ДЗЕЙНАСЦІ АРГАНІЗАЦЫЙ КУЛЬТУРЫ |
||
114. Правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне інфармацыйнай культуры грамадзян: |
|
|
адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-про-Свет» |
люты–снежань |
Мінадукацыя |
маладзёжнага інтэрнэт-форуму, прысвечанага Міжнароднаму дню інтэрнэту |
красавік |
ГА «БРСМ» |
у рамках XXIII Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «TІБО-2016»: |
|
|
навукова-практычнай канферэнцыі «Электронная культура» |
красавік |
Мінкультуры, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
конкурсу «Інтэрнэт-прэмія» |
» |
Мінінфарм |
XX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «СМІ ў Беларусі» |
май |
» |
«Школы блогераў» |
лістапад |
ГА «БРСМ» |
115. Правядзенне інфармацыйных і рэкламных акцый, накіраваных на папулярызацыю адзінага партала электронных паслуг, а таксама паслуг (працэдур), што аказваюцца ў электронным выглядзе |
на працягу года |
РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг», дзяржаўныя органы і арганізацыі |
116. Распрацоўка новых, падтрымка і мадэрнізацыя існуючых маладзёжных інтэрнэт-дадаткаў |
» |
ГА «БРСМ» |
117. Павышэнне інфармацыйнай культуры насельніцтва рэгіёнаў шляхам прадастаўлення доступу да партала беларускіх СМІ «БелСМІ.by» |
» |
установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия», Мінінфарм |
118. Пашырэнне практыкі рэалізацыі білетаў на наведванне арганізацый культуры, культурна-відовішчных мерапрыемстваў праз сістэмы электроннага продажу білетаў |
» |
Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам |
119. Развіццё электронных інфармацыйных рэсурсаў і электронных паслуг, якія аказваюцца арганізацыямі культуры |
» |
» |
120. Выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій для пашырэння доступу да інфармацыйных рэсурсаў сферы культуры |
» |
» |
121. Рэалізацыя праектаў «Мабільная бібліятэка», «Мабільны кіёск» |
» |
Мінсувязі, СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» |