ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 студзеня 2016 г. № 55
Аб узнагароджанні Т.В.Амвросьевай, А.М.Кірыленкі і В.Р.Сафонава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у галіне эпiдэмiялогii i вiрусалогii Амвросьеву Тамару Васiльеўну, загадчыка лабараторыi iнфекцый з прыродным рэзервуарам дзяржаўнай установы «Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр эпідэміялогii i мiкрабiялогii»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развiццё металургiчнай вытворчасці, удасканальванне тэхналагічных працэсаў Кiрыленку Алега Мiхайлавiча, намеснiка галоўнага iнжынера па развiцці сортапракатнай вытворчасцi адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускi металургiчны завод – кiруючая кампанiя холдынгу «Беларуская металургiчная кампанiя»;