ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 лютага 2016 г. № 120
Аб узнагароджанні Г.У.Ашуркевіча, С.А.Дзегцярэнка і Л.Г.Саяпінай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у стварэнне зямельна-інфармацыйных сістэм Ашуркевіча Генадзія Уладзіміравіча, начальніка аддзела фотаграмметрыі і геаінфармацыйных сістэм рэспубліканскага сельскагаспадарчага аэрафотагеадэзічнага ўнітарнага прадпрыемства «БелПСГАГП»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ажыццяўленне дзяржаўнай палітыкі ў галіне кіравання дзяржаўнай маёмасцю Дзегцярэнка Святлану Аляксандраўну, дырэктара Мінскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці;
высокі прафесіяналізм, плённую працу ў галіне ацэначнай дзейнасці Саяпіну Любоў Георгіеўну, намесніка генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут нерухомасці і ацэнкі».