ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 мая 2016 г. № 34
Аб зацвярджэнні тыпавой вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне «Сучасная беларуская мова» прафесіянальнага кампанента
На падставе часткі другой пункта 9 артыкула 201 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць тыпавую вучэбную праграму па вучэбнай дысцыпліне «Сучасная беларуская мова» прафесіянальнага кампанента тыпавога вучэбнага плана па спецыяльнасці 2-01 02 01 «Пачатковая адукацыя» для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якая дадаецца.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2016 г.
______________________________
* Пры адсутнасці выкарыстоўваць спецыяльную аўдыторыю тэхнічных сродкаў навучання.