ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ
26 лютага 2016 г. № 4
Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 г. № 485
Утратило силу постановлением Национальной академии наук Беларуси от 23 декабря 2016 г. № 9 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 7/3704 от 02.02.2017 г.) <T21703704>
На падставе падпункта 5.1 пункта 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 г. № 485 «Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў» Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеныя:
Інструкцыю аб парадку правядзення археалагічных даследаванняў і вядзення палявой дакументацыі пры іх правядзенні;
Інструкцыю аб парадку фарміравання і вядзення рэестра археалагічных артэфактаў.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Старшыня Прэзідыума | У.Р.Гусакоў |
УЗГОДНЕНА Міністр адукацыі М.А.Жураўкоў 18.02.2016 | УЗГОДНЕНА Міністр культуры Б.У.Святлоў 22.02.2016 |
|
|
УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні М.В.Токар 18.02.2016 | УЗГОДНЕНА Намеснік старшыні У.М.Белавус 17.02.2016 |
|
|
УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні І.А.Жук 18.02.2016 | УЗГОДНЕНА Старшыня У.А.Дворнік 18.02.2016 |
|
|
УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні А.І.Чыкіда 18.02.2016 | УЗГОДНЕНА Старшыня А.В.Шорац 19.02.2016 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня С.Б.Шапіра 19.02.2016 |
|
| Пастанова 26.02.2016 № 4 |
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку правядзення археалагічных даследаванняў і вядзення палявой дакументацыі пры іх правядзенні
РАЗДЗЕЛ I
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак правядзення археалагічных даследаванняў і вядзення палявой дакументацыі пры іх правядзенні, у тым ліку асноўныя метады і методыку археалагічных даследаванняў археалагічных аб’ектаў, у тым ліку помнікаў археалогіі (далей – археалагічныя аб’екты), і археалагічных артэфактаў, прадстаўленне вынікаў археалагічных даследаванняў у выглядзе навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах (далей – навуковая справаздача), склад і структуру навуковай справаздачы, патрабаванні да яе афармлення і якасці.
2. У дадзенай Інструкцыі выкарыстоўваюцца тэрміны ў значэнні, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 г. № 485 «Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 17.12.2015, 1/16140), а таксама наступныя тэрміны:
археалагічныя даследаванні – комплекс навуковых мерапрыемстваў (археалагічная разведка, археалагічныя раскопкі, археалагічны нагляд) па пошуку і даследаванні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў;
археалагічная палявая работа – навукова-даследчая работа даследчыка па выяўленні і вывучэнні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, якая ўключае ў тым ліку археалагічную разведку, візуальнае абследаванне археалагічных аб’ектаў, пошук, шурфоўку, археалагічныя раскопкі, археалагічны нагляд, вядзенне палявой дакументацыі;
археалагічная разведка – від археалагічнага даследавання, які ажыццяўляецца ў мэтах пошуку, выяўлення, лакалізацыі, картаграфавання, вывучэння археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў, а таксама абследавання вядомых археалагічных аб’ектаў, у тым ліку з выкананнем шурфоўкі для ўдакладнення дадзеных аб характары культурнага пласта (слоя);
археалагічныя раскопкі – від археалагічнага даследавання, які ажыццяўляецца з прымяненнем земляных работ у мэтах вывучэння культурнага пласта (слоя), пошуку, выяўлення і фіксацыі археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, у тым ліку архітэктурных рэшткаў;
археалагічны нагляд – від археалагічнага даследавання, які ажыццяўляецца даследчыкамі пры правядзенні земляных i будаўнiчых работ, іншай дзейнасцi на тэрыторыі археалагiчнага аб’екта з мэтай пошуку, выяўлення, фіксацыі і вывучэння археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, культурнага пласта (слоя), у тым ліку архітэктурных рэшткаў;
выратавальныя (ахоўныя) археалагічныя даследаванні – мерапрыемствы па правядзенні археалагічных даследаванняў (вiзуальнае абследаванне тэрыторыi новабудоўлi, пошук, археалагічны нагляд, археалагічныя раскопкi) археалагiчных аб’ектаў, якiя знаходзяцца ў аварыйным стане цi ў зоне земляных i будаўнiчых работ;
дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў (далей – дазвол) – дакумент, якi выдаецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi (далей – НАН Беларусі) ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку i з’яўляецца пацвярджэннем дадзенага права на правядзенне археалагiчных даследаванняў;
камеральная апрацоўка – комплекс мерапрыемстваў па ачыстцы, кансервацыі, апісанню, вывучэнню і рэстаўрацыі археалагічных артэфактаў;
культурны пласт (слой) – пласт зямлi, якi ўтварыўся ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека на паверхні або на дне прыродных і штучных вадаёмаў і ўтрымлівае сляды існавання чалавека больш за 120 гадоў таму назад;
навуковая справаздача – асноўны дакумент, які змяшчае вынікі археалагічных даследаванняў, праведзеных на падставе выдадзенага дазволу;
пашкоджаны культурны пласт (слой) – культурны пласт (слой), парушаны, разбураны ці пераадкладзены ў выніку прыродных працэсаў і тэхнагеннага ўмяшальніцтва, у тым ліку пасля засыпкі траншэй або будаўнічых катлаванаў раней адкапаным культурным слоем, а таксама ў выніку разворвання, размыву берагоў вадаёмаў і іншых падобных працэсаў;
палявы дзённік – першасная палявая дакументацыя, якая вядзецца падчас археалагічных палявых работ;
прафесійныя веды – комплекс навукова-практычных і тэарэтычных ведаў, якія неабходны для правядзення археалагiчных даследаванняў i падрыхтоўкi навуковай справаздачы аб выкананых археалагiчных палявых работах;
трымальнік дазволу або даследчык – фізічная асоба, якая атрымала дазвол у адпаведнасцi з заканадаўствам аб асновах адмiнiстрацыйных працэдур па заяве навуковай арганiзацыі або музея, у якой фізічная асоба працуе на ўмовах працоўнага дагавора (кантракта) або ажыццяўляе дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора.
3. Дадзеная Інструкцыя распаўсюджваецца на ўсiх юрыдычных i фiзiчных асоб, якія праводзяць археалагічныя даследаванні ў адпаведнасці з заканадаўствам.
РАЗДЗЕЛ II
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПРАВЯДЗЕННЯ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
4. Археалагічныя даследаванні могуць праводзіцца на падставе дазволаў, выдадзеных па формах № 1 – № 4 ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку выдачы дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў, прыпынення, спынення яго дзеяння, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 сакавiка 2016 г. № 185 «Аб мерах па рэалiзацыi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 снежня 2015 г. № 485» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 12.03.2016, 5/41785) (далей – дазволы формаў № 1 – № 4).
5. Выкананне археалагічных раскопак, археалагічных разведак і пошуку ў канкрэтных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках ажыццяўляецца на падставе дазволу формы № 1.
Выкананне археалагічных разведак і пошуку ў канкрэтных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, абмежаваных археалагічных раскопак канкрэтных паселішчаў і грунтовых могільнікаў (участкаў да 24 кв. метраў) ажыццяўляецца на падставе дазволу формы № 2.
Выкананне археалагічных разведак і пошуку без земляных работ у канкрэтных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках ажыццяўляецца на падставе дазволу формы № 3.
Выкананне выратавальных (ахоўных) археалагічных даследаванняў ажыццяўляецца на падставе дазволу формы № 4.
Выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для абследавання паверхні зямлі і (або) дна прыродных і штучных вадаёмаў дапускаецца на падставе дазволаў формаў № 1, 2 і 4.
6. Археалагічныя даследаванні пачынаюцца пасля таго, як навуковыя арганізацыі або музеі, якія атрымалі дазвол на імя фізічнай асобы, перад пачаткам археалагічных работ у пісьмовай форме інфармуюць органы мясцовай выканаўчай улады аб месцы і тэрмінах правядзення археалагічных даследаванняў з прыкладаннем копіі дазволу.
7. Трымальнік дазволу:
непасрэдна кіруе археалагічнымі даследаваннямі, вызначанымі дазволам, на працягу ўсяго тэрміну работ. Перадавер кіраўніцтва археалагічнымі даследаваннямі іншай асобе не дапускаецца;
вядзе палявую дакументацыю, у тым ліку афармляе ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадзенай Інструкцыі навуковую справаздачу для прадстаўлення яе ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі (яго структурнае падраздзяленне) не пазней 30 красавіка наступнага года пасля тэрміну дзеяння дазволаў формаў № 1 – № 3, а пры археалагічных даследаваннях, якія выконваюцца на падставе дазволу формы № 4, – не пазней чым праз 3 месяцы пасля заканчэння даследаванняў;
пакідае месца археалагічных палявых работ па ўважлівых прычынах, калі гэта не перашкаджае якасці археалагічных даследаванняў;
прысутнічае падчас выратавальных (ахоўных) археалагічных даследаванняў, якія выконваюцца на падставе дазволу формы № 4, а тасама па неабходнасці – падчас ажыццяўлення земляных і будаўнічых работ, іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічнага аб’екта;
забяспечвае захаванне даследуемых археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, спрыяе іх захаванасці пасля завяршэння даследаванняў;
ажыццяўляе мерапрыемствы па перадачы ў калекцыйны фонд дзяржаўнай навуковай арганізацыі або музейны фонд дзяржаўнага музея выяўленых археалагічных артэфактаў;
прымае меры па прадухіленні незаконных археалагічных работ у адпаведнасці з заканадаўствам.
8. Падчас археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прыярытэтным з’яўляецца комплексны падыход да вывучэння археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў з прыцягненнем спецыялістаў сумежных прыродазнаўчых навук (антраполагаў, геафізікаў, глебазнаўцаў, геолагаў, геамарфолагаў, палеабатанікаў, палеазаолагаў) і выкарыстаннем спецыяльных метадаў даследаванняў.
9. Выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў падчас археалагічных даследаванняў не з’яўляецца самастойным метадам і дапускаецца толькі сумесна з іншымі метадамі даследаванняў на падставе выдадзенага дазволу.
10. Археалагічныя даследаванні (археалагічныя разведкі, археалагічныя раскопкі) не дапускаецца праводзіць пры наяўнасці снегавога покрыва і тэмпературы грунту ніжэй за 0 °C. Для ажыццяўлення археалагічных раскопак, у тым ліку выратавальных (ахоўных), у зімовы перыяд неабходна ўладкаванне над раскопам павільёна для забеспячэння аптымальнага тэмпературнага рэжыму (не ніжэй за 5 °С), а таксама асвятлення, дастатковага для графічнай і фотафіксацыі.
ГЛАВА 2
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АРХЕАЛАГІЧНАЙ РАЗВЕДКІ
11. Перад пачаткам археалагічнай разведкі трымальнік дазволу павінен вывучыць літаратурныя і архіўныя матэрыялы, якія маюць дачыненне да археалагічных аб’ектаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, на якіх будуць праводзіцца археалагічныя даследаванні, а таксама падрыхтаваць спадарожнікавыя здымкі мясцовасці з маштабам і тапаграфічныя карты для фіксацыі на іх адкрытых і абследаваных археалагічных аб’ектаў.
12. Падчас археалагічнай разведкі трымальнік дазволу:
пазначае на тапаграфічнай карце маштабам не менш за 1:200 000 ўсе абследаваныя і ўпершыню адкрытыя археалагічныя аб’екты. Праводзіць іх GPS-фіксацыю;
складае сітуацыйны план археалагічнага аб’екта (у маштабе не менш за 1:2000) з абазначэннем гарызанталямі рэльефу і дакладнай прывязкай да арыенціраў. Абазначае на ім усе шурфы, зачысткі, канцэнтрацыі артэфактаў, месцы пашкоджання культурнага пласта (слоя), у тым ліку кар’еры, ямы, западзіны, у тым ліку з дапамогай GPS-фіксацыі;
праводзіць збор археалагічных артэфактаў і складае іх вопіс;
праводзіць поўную і дакладную фотафіксацыю археалагічнага аб’екта з адлюстраваннем асаблівасцей рэльефу і тапаграфічнай сітуацыі;
збірае інфармацыю для поўнай характарыстыкі археалагічнага аб’екта: аб геаграфічным становішчы, тапаграфіі, суадносінах з суседнімі вадаёмамі і населенымі пунктамі, форме і памерах, тэрыторыі распаўсюджання археалагічных артэфактаў, магутнасці і насычанасці культурнага пласта (слоя), наяўнасці на плошчы пабудоў, дрэў, ям, пашкоджанняў, стане захаванасці і выкарыстання ў гаспадарчых мэтах;
пры выяўленні выяў або надпісаў на камянях робіць дакладнае апісанне камянёў, выяў або надпісаў, іх лакалізацыі, метрычных параметраў, ажыццяўляе графічную і фотафіксацыю найбольш характэрных асаблівасцей з маштабам і пазначэннем накірунку свету. Не дапускаецца абмяжоўвацца рэгістрацыяй і апісаннем найбольш эфектных фігур і кампазіцый.
Пры капіраванні выяў або надпісаў на камянях, іх графічнай і фотафіксацыі не дапускаецца выкарыстоўваць сродкі, якія наносяць шкоду захаванасці выяў або надпісаў.
13. Трымальнік дазволаў формаў № 1, 2 і 4 з мэтай вызначэння магутнасці, плошчы пашырэння і характару культурнага пласта (слоя) археалагічнага аб’екта мае права правесці на ім земляныя работы ў выглядзе зачысткі агаленняў і закладкі шурфоў.
14. Для аднаго археалагічнага аб’екта агульная плошча шурфоў не павінна перавышаць 24 кв. метры. Памеры шурфоў вызначаюцца мэтамі археалагічнага даследавання, характарам археалагічнага аб’екта і не павінны мець плошчу менш за 1 кв. метр.
15. Падчас археалагічнай разведкі неабходна імкнуцца да мінімальнага разбурэння культурнага пласта (слоя) археалагічнага аб’екта, у тым ліку пазбягаць закладкі вялікай колькасці шурфоў і абмяжоўвацца зачысткамі агаленняў. У выпадку выяўлення ў культурным пласце (слоі) археалагічнага аб’екта, які разбураецца пад уздзеяннем прыродных або тэхнагенных з’яў, яго па магчымасці неабходна даследаваць цалкам.
16. Праводзіць шурфоўку на раней даследаваных археалагічнымі раскопкамі помніках археалогіі дапускаецца ў выключных выпадках і з абгрунтаваннем мэтазгоднасці археалагічных земляных работ.
17. Закладка разведачных шурфоў дапускаецца толькі на выяўленых паселішчах, гарадзішчах і ў месцах верагодных грунтовых могільнікаў. Шурфоўка курганоў, абарончых збудаванняў ці іншых бачных археалагічных канструкцый, западзін ад жытлаў не дапускаецца.
18. Пры выяўленні ў шурфах рэшткаў жытлаў і другіх старажытных пабудоў не дапускаецца парушаць іх комплекснасць. Шурфоўку на гэтым месцы неабходна прыпыніць, рэшткі пабудовы закансерваваць, шурф засыпаць.
19. Пры выяўленні ў шурфе часткі старажытнага пахавання неабходна павялічыць памеры шурфа і даследаваць пахаванне цалкам.
20. Пры фатаграфаванні агульнага выгляду шурфоў і профіляў іх сценак павінна выкарыстоўвацца маштабная рэйка і паказальнік накірунку свету.
21. Планы і стратыграфічныя профілі ўсіх шурфоў складаюцца незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці ў іх культурнага пласта (слоя). Асаблівасці стратыграфіі павінны быць дакладна апісаны ў палявым дзённіку і прадстаўлены ў графічным і фотаграфічным выглядзе ў навуковай справаздачы.
22. Пасля завяршэння земляных работ усе шурфы павінны быць засыпаны, што адлюстроўваецца на фотаздымках.
23. Выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў падчас археалагічнай разведкі для пошуку і збору археалагічных артэфактаў дапускаецца ў наступных выпадках:
з GPS-фіксацыяй месцазнаходжанняў археалагічных знаходак на сітуацыйным плане археалагічнага аб’екта ў маштабе не менш за 1:200 або спадарожнікавым здымку мясцовасці з пазначэннем яго маштабу;
на ўчастках археалагічных аб’ектаў, якія разбураюцца (ворыва, агаленні, выкапаныя кар’еры, скарбашукальніцкія шурфы, ямы), на глыбіню пашкоджанага культурнага слоя;
для абследавання тэрыторыі археалагічных аб’ектаў без выемкі археалагічных артэфактаў перад пачаткам археалагічных раскопак;
для праверкі перагледжанага культурнага пласта (слоя) падчас шурфоўкі (адвалаў) археалагічных аб’ектаў і тэрыторыі пасля засыпкі шурфоў.
24. Падводная археалагічная разведка (разведка акваторыі) ажыццяўляецца дыстанцыйнымі і візуальным метадамі даследавання з фіксацыяй пошукавых маршрутаў, выяўленых анамалій, скапленняў археалагічных артэфактаў і археалагічных аб’ектаў з дапамогай сродкаў GPS-фіксацыі і нанясеннем іх на агульны план акваторыі. Выяўленыя анамаліі, скапленні артэфактаў, археалагічныя аб’екты вывучаюцца візуальна або з дапамогай шурфоўкі.
25. Падводная археалагічная шурфоўка можа ажыццяўляцца з прымяненнем спецыяльнай тэхнікі пасля прывязкі і фіксацыі межаў шурфа да адзінай каардынацыйнай сеткі. Пры падводных работах павінна ажыццяўляцца дакладная графічная і фотафіксацыя.
26. Пры папярэднім абследаванні затопленых суднаў і іх рэшткаў, рэшткаў драўлянай забудовы і канструкцый дапускаецца адбор узораў для дэндрахраналагічнага аналізу (і іншых аналізаў) і збор археалагічных артэфактаў, якія неабходны для іх ідэнтыфікацыі і датавання.
27. Выемка арганічных і металічных археалагічных артэфактаў, а таксама рэшткаў канструкцый са стабільнага асяроддзя пад вадой павінна быць суаднесена з далейшай магчымасцю іх першапачатковай стабілізацыі і кансервацыі.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АРХЕАЛАГІЧНЫХ РАСКОПАК
28. Для правядзення археалагічных раскопак выбіраюцца археалагічныя аб’екты, на якіх могуць быць атрыманы вынікі, неабходныя для распрацоўкі фундаментальных навуковых тэм і складаных пытанняў у археалогіі і гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы.
29. Перад пачаткам археалагічных раскопак трымальнік дазволу павінен азнаёміцца з літаратурнымі і архіўнымі матэрыяламі, якія характарызуюць аб’ект раскопак, а таксама падрыхтаваць спадарожнікавыя здымкі і сітуацыйны план (пры наяўнасці) археалагічнага аб’екта.
30. Да пачатку стацыянарных раскопак ажыццяўляецца дадатковае абследаванне археалагічнага аб’екта і яго наваколля, складаецца сітуацыйны план (пры неабходнасці), праводзіцца яго ўсебаковая фотафіксацыя.
31. Выбар месца для закладкі раскопу і памеры раскопу вызначаюцца мэтамі даследавання археалагічнага аб’екта, тэхнічнымі і арганізацыйнымі магчымасцямі археалагічнай экспедыцыі і іншымі фактарамі. Павінна ўлічвацца таксама ступень захаванасці археалагічнага аб’екта. Першачарговае даследаванне праводзіцца на тых участках, якім пагражае разбурэнне ў выніку прыродных працэсаў і гаспадарчай дзейнасці.
32. На адным археалагічным аб’екце павінна закладвацца мінімальная колькасць раскопаў. Павелічэнне колькасці раскопаў дапускаецца шляхам прырэзак да існуючых раскопаў. Не дапускаецца пакідаць паміж раскопамі невялікія ўчасткі недаследаванага культурнага пласта (слоя).
33. Пры неабходнасці закладкі некалькіх раскопаў на розных участках археалагічнага аб’екта яны павінны размяшчацца ў адзінай каардынацыйнай сетцы, падрыхтаванай для ўсяго археалагічнага аб’екта, а таксама мець прывязку да адзінага стацыянарнага рэпера, ад якога робіцца нівеліроўка ўсіх раскопаў. Пры гэтым можа выкарыстоўвацца прывязка да балтыйскай сістэмы вышынь.
34. Археалагічныя раскопкі паселішчаў і грунтовых могільнікаў павінны ажыццяўляцца вялікімі раскопамі, якія дазваляюць атрымаць матэрыялы для якаснай навуковай культурна-храналагічнай характарыстыкі археалагічнага аб’екта. Археалагічныя раскопкі паселішчаў і грунтовых могільнікаў толькі з дапамогай шурфоў не дапускаюцца.
35. Асобныя гаспадарчыя аб’екты, западзіны ад жытлаў, пляцоўкі жылых і гаспадарчых пабудоў, абарончыя збудаванні ці іншыя бачныя археалагічныя канструкцыі павінны ўваходзіць у межы агульнага раскопу, які ахоплівае і плошчу паміж даследуемымі археалагічнымі аб’ектамі.
36. Раскопы на паселішчах усіх відаў (стаянкі, селішчы, гарадзішчы), у тым ліку затопленых, павінны быць падзелены на квадраты, памер якіх у залежнасці ад абранай методыкі складае 1х1, 2х2, 5х5 метраў.
Усе квадраты раскопу нівеліруюцца ад аднаго стацыянарнага рэпера.
37. Пры археалагічных раскопках паселішчаў з культурным пластом (слоем) высокай вільготнасці, у тым ліку пры высокім узроўні грунтовых вод і прыродных анамаліях, павінны ажыццяўляцца мерапрыемствы, якія забяспечваюць магчымасць паўнавартаснага вывучэння, фіксацыі культурнага пласта (слоя) і канструкцый да мацерыка. Дапускаецца закладка невялікіх дрэнажных калодзежаў, ручная або механізаваная выбарка вады, «прыступкавы» аб «шахматны» спосаб даследавання культурнага пласта (слоя) для збору вады ў заглыбленых квадратах. У выпадку неабходнасці дапускаецца выкарыстанне апалубкі, якая ўтрымлівае сценкі раскопу ад разбурэння.
38. Археалагічныя раскопкі курганоў праводзяцца па сектарах або з захаваннем дзвюх узаемна перпендыкулярных бровак. Дапускаецца вывучэнне некалькіх курганоў вялікімі раскопамі з разбіўкай іх на квадраты, якія ахопліваюць насыпы, ровікі і прылеглую тэрыторыю паміж курганамі.
39. Археалагічныя раскопкі грунтовых і курганных могільнікаў з мала прыкметнымі і (або) узаемна перакрываючымі адзін аднаго насыпамі павінны праводзіцца вялікімі раскопамі з разбіўкай іх на квадраты і захаваннем бровак на найбольш выразных участках рэльефу.
Броўкі разбіраюцца пасля іх апісання, графічнай і фотафіксацыі.
40. Падчас археалагічных раскопак грунтовых і курганных могільнікаў (насыпаў курганоў) павінна быць забяспечана выяўленне і фіксацыя ўсіх археалагічных артэфактаў і археалагічных аб’ектаў, у тым ліку ўпускных пахаванняў, канструкцый і складу насыпу, узроўню пахаванняў, пахаванай глебы і мацерыка, наяўнасці падсыпак, рэштак іншых збудаванняў унутры насыпу, пад ім або вакол яго, рэшткаў трызны.
41. Выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў падчас археалагічных раскопак курганных і грунтовых пахаванняў, а таксама розных відаў паселішчаў дапускаецца ў наступных выпадках:
для папярэдняга абследавання з мэтай вызначэння наяўнасці металічных археалагічных артэфактаў без іх выемкі;
на ўчастках, якія разбураюцца (ворыва, агаленні, кар’еры, скарбашукальніцкія шурфы, ямы), для збору археалагічных артэфактаў у выкінутым грунце з графічнай і фотафіксацыяй ходу работ;
для праверкі перагледжанага культурнага пласта (слоя) падчас археалагічных раскопак (адвалаў) і тэрыторыі пасля засыпкі раскопу.
Усе выяўленыя з дапамогай металашукальнікаў археалагічныя артэфакты (у тым ліку археалагічныя артэфакты з адвалаў) павінны быць уключаны ў палявы вопіс і апісаны ў навуковай справаздачы з адпаведнымі тлумачэннямі аб умовах выяўлення.
42. Не дапускаецца выкарыстанне металашукальнікаў для збору і выемкі інвентару пахаванняў без поўнай расчысткі і даследавання пахавальнага комплексу.
43. Археалагічныя раскопкі розных відаў паселішчаў (стаянак, селішчаў, гарадзішчаў), у тым ліку шматслойных і затопленых, праводзяцца паквадратна і паслойна з дакладнай фіксацыяй і апісаннем усіх:
асаблівасцей кожнага знятага слоя і паселішча ў цэлым;
выяўленых асобных культурных пластоў (слаёў);
стэрыльных праслоек;
археалагічных аб’ектаў;
археалагічных артэфактаў, іх размяшчэння на плошчы раскопу (планіграфіі), а таксама суадносін са слаямі і пабудовамі.
Магутнасць кожнага асобнага слоя ў раскопе залежыць ад віду археалагічнага аб’екта і не павінна перавышаць 0,1–0,2 метра.
44. Археалагічныя раскопкі культурнага пласта (слоя) на археалагічных аб’ектах праводзяцца ручным інструментам. Дапускаецца выкарыстанне землярыйных машын і механізмаў:
для баластавых (падрыхтоўчых) работ, у тым ліку зняцця перакрываючага стэрыльнага слоя (грунту), пагрузкі і транспарціроўкі перабранага грунту;
на палях бітваў, пераправах і тэрыторыі ваенных лагероў пры ўмове значнай пашкоджанасці або адсутнасці культурнага пласта (слоя).
Зняцце грунту землярыйнымі машынамі ці механізмамі павінна ажыццяўляцца тонкімі (не болей за 0,1 метра) пластамі з пастаянным кантролем даследчыка і далейшай расчысткай і выемкай выяўленых археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў ручным інструментам.
45. Археалагічныя раскопкі культурнага пласта (слоя) на археалагічных аб’ектах праводзяцца да мацерыка, калі гэтаму не перашкаджаюць знойдзеныя будаўнічыя і архітэктурныя рэшткі, якія патрэбна захаваць.
46. Пасля зачысткі паверхні мацерыка ажыццяўляецца кантрольны перакоп мацерыка на ўсёй плошчы раскопа на глыбіню да 0,2 метра.
47. Культурны пласт (слой) з высокай канцэнтрацыяй дробных артэфактаў прамываецца (флатацыя) або прасейваецца праз дробнаячэістую металічную сетку з паквадратнай і паслойнай фіксацыяй археалагічных артэфактаў.
48. Археалагічныя раскопкі археалагічных аб’ектаў, на якіх прысутнічаюць архітэктурныя канструкцыі, праводзяцца да іх поўнага выяўлення і фіксацыі без выемкі і разбурэння. У выпадку правядзення сістэматычных шматгадовых археалагічных раскопак на адным археалагічным аб’екце з захаваннем знойдзеных архітэктурных канструкцый у адкрытым выглядзе павінны быць прыняты меры для іх кансервацыі і аховы.
49. Падчас раскопак археалагічных аб’ектаў усіх тыпаў павінна праводзіцца нівеліроўка дзённай і мацерыковай паверхні (раскопу, кургана) ад адзінага нулявога рэпера, а таксама ўсіх слаёў і аб’ектаў, у тым ліку пабудоў, узроўняў падлогі, прапласткаў, вогнішчаў, пахаванняў, рэшткаў трызны, важных археалагічных артэфактаў.
50. Падчас археалагічных раскопак павінна праводзіцца фотафіксацыя ўсіх этапаў працэсу археалагічных даследаванняў і ўсіх выяўленых археалагічных аб’ектаў. Пры фотафіксацыі пазначаюцца накірункі свету, выкарыстоўваюцца маштабная рэйка, лінейка, дзяленні якой павінны праглядацца на фотаздымку. Вынікі фотафіксацыі прадстаўляюцца ў навуковай справаздачы.
51. Выяўленыя падчас археалагічных раскопак археалагічныя артэфакты, у тым ліку фрагментаваныя і часткова пашкоджаныя, бяруцца для далейшай камеральнай апрацоўкі.
Камеральнай апрацоўцы падлягаюць:
інвентар пахавальных комплексаў;
матэрыялы закрытых комплексаў (пабудоў);
цэлыя ці складаныя рэчы;
індывідуальныя знаходкі;
нумізматычныя і эпіграфічныя знаходкі;
знаходкі, якія маюць мастацкае значэнне;
знаходкі, па якіх можна датаваць раскоп, пласт і г.д.;
знаходкі, якія паказваюць культурную прыналежнасць археалагічнага аб’екта, яго гаспадарчую характарыстыку і г.д.;
невядомыя да гэтага рэчы;
знаходкі з помнікаў каменнага і бронзавага вякоў;
астэалагічны матэрыял.
Пазначаныя археалагічныя артэфакты павінны быць занесены ў палявы вопіс і мець пашпартныя дадзеныя з указаннем дакладнага месцазнаходжання кожнай рэчы ці фрагмента (назва археалагічнага аб’екта, нумарацыя раскопу, квадрата, пласта, аб’екта, а таксама глыбіня залягання).
Чалавечыя касцявыя парэшткі павінны вызначацца антраполагамі, пасля чаго яны могуць быць уключаны ў склад калекцыі або перапахаваны.
Дапускаецца адбор для астэалагічнага вызначэння матэрыялу з непашкоджаных стратыфікаваных культурных напластаванняў і закрытых комплексаў.
Адбор астэалагічных, іхтыялагічных, палеабатанічных, антрапалагічных знаходак і рэшткаў металургічнай вытворчасці праводзіцца з удзелам спецыялістаў. Пры адсутнасці спецыялістаў забіраюцца ўсе знаходкі.
52. У залежнасці ад ступені вывучанасці і захаванасці археалагічнага аб’екта дапускаецца пакінуць частку знаходак (дробныя сценкі ганчарнай керамікі, фрагментаваныя косткі жывёл са стратай вызначальных кампанентаў) на месцы археалагічных палявых работ.
Пакінутыя ў раскопе археалагічныя артэфакты павінны быць падлічаны, зафатаграфаваны, апісаны, падрабязна зафіксаваны ў палявым дзённіку і адлюстраваны ў навуковай справаздачы з пазначэннем дакладнага месца захавання на плане раскопу.
53. Пасля завяршэння археалагічных раскопак усе раскопы засыпаюцца, узнаўляюцца насыпы курганоў і абарончых збудаванняў, прыбіраюцца выкіды глебы, аднаўляецца ландшафт, які існаваў да пачатку раскопак.
Пасля археалагічных раскопак каменных могільнікаў, могільнікаў з каменнымі крыжамі, культавых камянёў, каменных выкладак яны ўзнаўляюцца ў блізкім да першапачатковага стане.
Вынікі фотафіксацыі ўзноўленых пасля археалагічных раскопак археалагічных аб’ектаў прадстаўляюцца ў навуковай справаздачы.
54. Не завершаныя па аб’ектыўных прычынах раскопы, у тым ліку недаследаваныя археалагічныя аб’екты ў іх, кансервуюцца, што фіксуецца на фотаздымках і прадстаўляецца ў навуковай справаздачы.
55. Пры стацыянарных работах на палях бітваў, пераправах і месцах ваенных лагераў дапускаецца прымяненне металашукальнікаў з суцэльнай выбаркай археалагічных артэфактаў з іх GPS-фіксацыяй, а таксама пазначэннем на тапаграфічным плане з каардынатнай сеткай не меней за 1:200. Адзначаюцца ўмовы і глыбіні выяўлення археалагічных артэфактаў, што адлюстроўваецца ў навуковай справаздачы.
56. Перад пачаткам суцэльнай выбаркі археалагічных артэфактаў распрацоўваюцца два шурфы плошчай не менш за 4 кв. метры ў розных месцах археалагічнага аб’екта для фіксацыі наяўнасці (адсутнасці) культурнага пласта (слоя).
57. Падводныя археалагічныя раскопкі могуць ажыццяўляцца з прымяненнем спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку помпы для размыўкі грунту, пасля прывязкі і фіксацыі межаў раскопаў да адзінай каардынацыйнай сеткі, якая ахоплівае даследуемы археалагічны аб’ект і прылеглы да яго ўчастак дна. Пры падводных работах павінна ажыццяўляцца дакладная графічная і фотафіксацыя, а таксама відэафіксацыі ходу і вынікаў работ. Выкарыстоўваюцца метады вымярэння, якія адаптаваны да ўмоў акваторыі.
Выемка арганічных і металічных археалагічных артэфактаў, а таксама рэшткаў канструкцый са стабільнага асяроддзя пад вадой павінна быць суаднесена з далейшай магчымасцю іх першапачатковай стабілізацыі і кансервацыі.
ГЛАВА 4
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫРАТАВАЛЬНЫХ (АХОЎНЫХ) АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
58. Выратавальныя (ахоўныя) археалагічныя даследаванні праводзяцца на археалагiчных аб’ектах, якiя знаходзяцца ў аварыйным стане цi ў зоне земляных i будаўнiчых работ.
59. Правядзенне выратавальных (ахоўных) археалагічных даследаванняў ажыццяўляецца на падставе дазволу формы № 4 шляхам вiзуальнага абследавання тэрыторыi новабудоўлi, пошуку, археалагічнага нагляду, археалагічных раскопак.
60. Перад правядзеннем выратавальных (ахоўных) археалагічных даследаванняў, у тым ліку археалагічнага нагляду, неабходна азнаёміцца з архіўнымі, літаратурнымі, іншымі крыніцамі і матэрыяламі, якія характарызуюць даследуемы археалагічны аб’ект і тэрыторыю земляных i будаўнiчых работ.
61. Правядзенне выратавальных (ахоўных) археалагічных даследаванняў у выглядзе вiзуальнага абследавання тэрыторыi новабудоўлi, пошуку і археалагічных раскопак ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі глаў 2 і 3 дадзенай Інструкцыі, калі іншае не прадугледжана дадзенай главой.
62. На археалагiчных аб’ектах, якiя знаходзяцца ў зоне земляных i будаўнiчых работ, выратавальныя (ахоўныя) археалагічныя даследаванні ажыццяўляюцца з улікам патрабаванняў Палажэння аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).
63. Выратавальныя (ахоўныя) археалагічныя даследаванні ў зоне земляных i будаўнiчых работ праводзяцца трымальнікам дазволу на падставе дагавора НАН Беларусі з юрыдычнымі i фiзiчнымі асобамі, у тым лiку iндывiдуальнымі прадпрымальнiкамi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку праектнай дакументацыі на выкананнне работ у названых зонах і выконваюць гэтыя работы.
64. Для распрацоўкі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у зоне земляных i будаўнiчых работ трымальнік дазволу праводзіць:
фіксацыю вядомых археалагічных аб’ектаў на праектным матэрыяле;
абследаванне зоны земляных i будаўнiчых работ з мэтай выяўлення няўлічаных археалагічных аб’ектаў, у тым ліку іх фіксацыю, і пры неабходнасці археалагічныя даследаванні (археалагічныя раскопкі, археалагічны нагляд).
Пры распрацоўцы мер па ахове археалагічных аб’ектаў у зоне земляных i будаўнiчых работ павінны ўлічвацца кліматычныя ўмовы. У перыяд наяўнасці снегавога покрыва і тэмпературы грунту ніжэй за 0 °C неабходна прадугледжваць уладкаванне павільёна над даследуемым участкам для забеспячэння аптымальнага тэмпературнага рэжыму (не ніжэй за 5 °С), а таксама асвятлення, дастатковага для графічнай і фотафіксацыі.
65. Пры правядзенні археалагічных раскопак на археалагiчных аб’ектах, якiя знаходзяцца ў зоне земляных i будаўнiчых работ, дапускаецца ў выпадку навуковай неабходнасці зрабіць прырэзку да раскопу па-за межамі ўчастка зоны земляных i будаўнiчых работ.
Пры немагчымасці правядзення археалагічных раскопак на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, якія трапілі ў зону земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўляецца археалагічны нагляд, які вядзецца адначасова з землянымі і будаўнічымі работамі, у тым ліку на працягу ўсяго каляндарнага года.
66. Археалагічны нагляд праводзіцца на ўсёй тэрыторыі земляных і будаўнічых работ, якія закранаюць археалагічны аб’ект, у адпаведнасці з праектнай дакументацыяй на выкананне дадзеных работ. Як правіла, археалагічны нагляд не праводзіцца ў месцах добраўпарадкавання тэрыторыі без парушэння культурнага пласта (слоя) і перакладкі інжынерных камунікацый па старым напрамку.
67. Падчас археалагічнага нагляду праводзяцца гарызантальныя і вертыкальныя зачысткі ў будаўнічых катлаванах і траншэях, фіксацыя і вывучэнне ўсіх выяўленых археалагічных аб’ектаў, выемка археалагічных артэфактаў у поўным аб’ёме, апісанне асаблівасцей культурнага пласта (слоя) і выяўленых археалагічных артэфактаў і археалагічных аб’ектаў, што адлюстроўваецца ў палявой дакументацыі і навуковай справаздачы.
Праводзіцца фотафіксацыя ўсіх этапаў земляных работ, графічная фіксацыя профіляў будаўнічых катлаванаў і траншэй, археалагічных аб’ектаў і канструкцый у маштабе не менш за 1:40 ў месцах наяўнасці культурных напластаванняў, нівеліроўка і абмеры рэшткаў выяўленых археалагічных аб’ектаў, у тым ліку абарончых, культавых, грамадскіх, жыллёвых, прамысловых і гаспадарчых пабудоў, будаўнічага матэрыялу.
Пры давядзенні будаўнічых катлаванаў і траншэй да ўзроўню мацерыка даецца яго апісанне з улікам заглыблення ў мацярык існуючых археалагічных аб’ектаў, пабудоў і канструкцый.
У выпадку перавышэння магутнасці культурнага пласта (слоя) глыбіні будаўнічых катлаванаў яго фіксацыя праводзіцца ў межах глыбіні земляных і будаўнічых работ. У такім выпадку, як правіла, праводзіцца кантрольная шурфоўка асобных участкаў з паслойнай фіксацыяй стратыграфіі да мацерыка.
68. Падчас археалагічнага нагляду праводзіцца пераборка культурнага пласта (слоя), які выкінуты з будаўнічых катлаванаў і траншэй, выемка археалагічных артэфактаў з дна і сценак катлаванаў і траншэй з фіксацыяй асаблівасцей культурнага пласта (слоя), месца і ўмоў выяўлення артэфакта.
69. Пры правядзенні археалагічнага нагляду, як правіла, павінен выкарыстоўвацца металашукальнік з мэтай больш поўнага збору археалагічных артэфактаў, якія фіксуюцца на тапаграфічным плане і плане археалагічнага аб’екта, адзначаюцца ўмовы і глыбіні іх выяўлення.
Металашукальнікам павінны абследавацца выкіды і адвалы грунту, дно катлаванаў і траншэй.
70. Пры выяўленні на тэрыторыі земляных і будаўнічых работ, у тым ліку на ўчастках будаўнічых катлаванаў і траншэй, непашкоджанага культурнага пласта (слоя), археалагічных аб’ектаў і архітэктурных канструкцый земляныя і будаўнічыя работы прыпыняюцца і праводзяцца выратавальныя (ахоўныя) археалагічныя раскопкі.
РАЗДЗЕЛ III
ПАРАДАК ВЯДЗЕННЯ ПАЛЯВОЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ
ГЛАВА 5
АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЯДЗЕННЯ ПАЛЯВОЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ
71. Падчас археалагічных даследаванняў трымальнік дазволу для дакладнага адлюстравання ўсіх этапаў навукова-даследчай археалагічнай палявой работы штодзённа вядзе наступную палявую дакументацыю:
палявы дзённік;
чарцяжы і планы раскопаў, шурфоў, пластоў, курганоў, пахаванняў, ям, пабудоў, архітэктурных рэшткаў і іншых археалагічных аб’ектаў;
планы размяшчэння археалагічных артэфактаў;
планы нівеліроўкі дзённай паверхні, археалагічных аб’ектаў і мацерыка;
альбом малюнкаў;
стратыграфічныя профілі раскопаў і археалагічных аб’ектаў;
палявыя вопісы;
журнал уліку фотаздымкаў.
72. Чарцёжная і графічная дакументацыя павінна дакладна адлюстроўваць усе назіранні даследчыка, у тым ліку ўзаемнае размяшчэнне слаёў і пабудоў, суадносіны іх глыбіні размяшчэння, склад, структуру і колер культурнага пласта (слоя), наяўнасць грунтовых, попельных, вугальных і іншых плям, распаўсюджванне археалагічных артэфактаў па плошчы раскопу, умовы і глыбіні іх залягання, размяшчэнне касцявых рэшткаў.
73. Дапускаюцца наступныя маштабы палявых чарцяжоў: 1:1, 1:2, 1:5, 1:10, 1:20, 1:50. Планы, разрэзы і профілі раскопаў выконваюцца ў адзіным маштабе, аднак не менш за 1:20/1:40, а для помнікаў каменнага веку – не менш за 1:10/1:20. Планы курганоў – не менш за 1:20/1:40. Планы і разрэзы каменных канструкцый павінны быць выкананы ў маштабе не менш за 1:20. Планы і разрэзы пахаванняў складаюцца ў маштабе не менш за 1:10/1:20.
Уся чарцёжная дакументацыя павінна мець лінейны маштаб.
74. Палявы дзённік лічыцца асноўным палявым дакументам і не можа быць заменены іншымі запісамі. У палявы дзённік заносяцца ўсе назіранні падчас археалагічных палявых работ, асноўныя паказчыкі, апісанні і прамеры з планаў і чарцяжоў, асаблівасці выяўлення і фіксацыі археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, астэалагічных, палеабатанічных знаходак.
75. Вынікі камеральнай апрацоўкі атрыманых археалагічных матэрыялаў і апрацаваная палявая дакументацыя разам з фотаздымкамі прадстаўляюцца ў навуковай справаздачы.
Навуковая справаздача павінна адлюстроўваць усе праведзеныя віды археалагічных даследаванняў, на якія выдаваўся дазвол.
Пры вядзенні палявой дакументацыі і падрыхтоўцы навуковай справаздачы павінны выкарыстоўвацца базавыя дапаможнікі па палявой археалогіі.
76. Навуковая справаздача з’яўляецца навуковым творам, які быў выкананы ў якасці службовага задання і на які распаўсюджваецца заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах.
У тых выпадках, калі ў стварэнні навуковай справаздачы прымалі ўдзел іншыя супрацоўнікі (акрамя трымальніка дазволу), то іх удзел павінен быць адзначаны ў змесце навуковай справаздачы і тэкставай частцы. Па прапанове трымальніка дазволу прозвішчы гэтых асоб могуць быць адзначаны на тытульным лісце навуковай справаздачы.
ГЛАВА 6
СТРУКТУРА НАВУКОВАЙ СПРАВАЗДАЧЫ І ПАТРАБАВАННІ ДА ЯЕ АФАРМЛЕННЯ
77. Навуковая справаздача павінна ўключаць наступныя дадзеныя:
мэты і задачы, якія ставіў перад сабой даследчык, і ступень іх выканання ў палявым сезоне;
сувязь археалагічных палявых работ, што выконваліся, з папярэднімі археалагічнымі даследаваннямі тых самых археалагічных аб’ектаў ці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;
арганізацыя работ і крыніцы фінансавання;
асноўныя ўдзельнікі археалагічных даследаванняў і іх функцыі;
методыка археалагічных палявых работ;
перспектывы і планы далейшых археалагічных даследаванняў тых самых археалагічных аб’ектаў ці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
78. Навуковая справаздача афармляецца друкаваным тэкстам (з дадаткамі) на беларускай або рускай мове ў папяровым і электронным (на электронным носьбіце) выглядзе.
Калекцыйныя вопісы, карты, чарцяжы, фотаздымкі і малюнкі прыкладаюцца да навуковай справаздачы ў форме дадатку пасля асноўнага тэксту або афармляюцца ў выглядзе асобнага альбома. Фармат папяровага ліста навуковай справаздачы і альбома (як правіла, А4) не павінен перавышаць 45х32 см.
Выкарыстоўваецца агульная нумарацыя старонак, якая пачынаецца з тытульнага ліста і ўключае ілюстратыўную частку з дадаткамі. У навуковых справаздачах, якія складаюцца з некалькіх тамоў, нумарацыя старонак даецца для кожнага тома асобна.
Навуковая справаздача прадстаўляецца ў папцы, падрыхтаванай да пераплёту, з двума тытульнымі лістамі або ў цвёрдым пераплёце (акрамя пластыкавага).
79. Тытульны ліст навуковай справаздачы афармляецца згодна з дадаткам да дадзенай Інструкцыі.
Навуковая справаздача павінна быць заверана подпісам і пячаткай кіраўніка навуковай арганізацыі або музея, якія хадайнічалі аб выдачы дазволу.
80. Пасля тытульнага ліста навуковай справаздачы прыкладаецца арыгінал дазволу, затым – змест, уводзіны, асноўны тэкст, заключэнне і дадаткі (калекцыйныя вопісы індывідуальных і масавых археалагічных артэфактаў, спіс ілюстрацый (малюнкаў, фотаздымкаў), ілюстрацыі, дадзеныя антрапалагічнага, астэалагічнага, іхтыялагічнага, палеабатанічнага, прыродазнаўчых вызначэнняў, дакументы (даведка) аб перадачы археалагічных артэфактаў на пастаяннае (часовае) захаванне ў дзяржаўную ўласнасць у адпаведнасці з заканадаўствам. Дакументы аб перадачы павінны адпавядаць калекцыйным вопісам навуковай справаздачы.
81. Уводзіны змяшчаюць дадзеныя аб месцы правядзення работ, археалагічных аб’ектах, задачах археалагічнага даследавання, арганізацыі работ, крыніцах іх фінансавання і тэрмінах правядзення, аб агульным складзе ўдзельнікаў археалагічных палявых работ.
Асноўная частка навуковай справаздачы ўключае апісанне методыкі археалагічнага даследавання, працэсу і вынікаў археалагічных палявых работ, вынікаў камеральнай апрацоўкі і папярэдняга аналізу атрыманых археалагічных артэфактаў, інфармацыю аб фактах і метадах выкарыстання металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў, а таксама інфармацыю аб кансервацыі раскопаў, іх засыпцы, рэкультывацыі глебы на месцы раскопак, узнаўленні надмагільных канструкцый і пабудоў.
Заключэнне змяшчае асноўныя вынікі праведзеных археалагічных даследаванняў, а таксама (калі неабходна) рэкамендацыі па далейшым вывучэнні і выкарыстанні археалагічнага аб’екта.
Дадаткі павінны змяшчаць:
калекцыйны вопіс знаходак (індывідуальных, масавых), які павінен утрымліваць указанне на парадкавы і калекцыйны нумар знаходкі, каардынаты знаходкі (квадрат, пласт, глыбіня), назву знаходкі, матэрыял знаходкі, а таксама быць звязаны з тэкстам, ілюстрацыямі (фотаздымкамі), вызначэннямі шляхам адпаведных спасылак;
фотаздымкі, якія адлюстроўваюць усе стадыі археалагічнага даследавання, у тым ліку планы і профілі раскопаў, разрэзы курганных насыпаў, выяўленыя археалагічныя аб’екты і працэс іх даследавання. Фотаздымкі павінны выконвацца з маштабнай лінейкай і пазначэннем накірунку свету;
інфармацыю аб правядзенні спецыяльных аналізаў і вызначэнняў з указаннем іх аўтарства і пазначэннем месца ўзяцця проб на адпаведнай чарцёжнай дакументацыі.
82. Пасля тэкставай часткі і дадаткаў навуковай справаздачы ставіцца подпіс аўтара(аў).
83. Чорна-белыя чарцяжы выконваюцца тушшу або рапідографам на паперы, кальцы, мілімітроўцы.
Дапускаецца прадстаўленне чорна-белых чарцяжоў у выглядзе ксеракопіі, а таксама каляровых ілюстрацый.
84. Буйнафарматныя чарцяжы, якія нельга паменшыць, павінны складвацца да памераў альбома ці тэксту навуковай справаздачы. Прадстаўленне чарцяжоў у рулонах не дапускаецца.
85. Кожны чарцёж, у тым ліку карты, планы, профілі, разрэзы, павінны мець расшыфроўку ўсіх выкарыстаных умоўных абазначэнняў. Дапускаецца вынясенне расшыфроўкі на асобны ліст (пры ўмове выкарыстання ў навуковай справаздачы адзінай сістэмы ўмоўных абазначэнняў).
Усе чарцяжы павінны мець указанне накірунку свету і лінейны паказальнік маштабу.
86. Пры фатаграфаванні ці іншых метадах памяншэння чарцяжоў трэба звяртаць увагу на тое, каб усе дэталі, у тым ліку надпісы і лічбы, былі добра бачны. Не дапускаецца празмернае памяншэнне чарцяжоў, што вядзе да недастатковай выразнасці копій.
87. На ілюстрацыях (малюнках, фотаздымках) прадстаўляюцца важнейшыя знаходкі (як правіла, усе індывідуальныя знаходкі, а для масавага матэрыялу – найбольш характэрныя рэчы) з указаннем іх калекцыйных нумароў.
Малюнкі ці фотаздымкі знаходак павінны мець лінейны паказальнік маштабу. Індывідуальныя знаходкі прадстаўляюцца ў маштабе 1:1, масавыя – 1:2 ці 1:4.
88. Малюнкі і фотаздымкі археалагічных артэфактаў кампануюцца ў табліцы, прычым кожны з іх у табліцы павінен мець свой парадкавы і калекцыйны нумар, на якія робіцца спасылка ў тэкставай частцы і калекцыйным вопісу навуковай справаздачы.
Паміж тэкстам навуковай справаздачы і дадаткамі, у тым ліку калекцыйным вопісам, альбомам ілюстрацый, вызначэннямі, павінна існаваць цесная сувязь у выглядзе адпаведных спасылак.
89. Усе ілюстрацыі, у тым ліку чарцяжы, малюнкі, фотаздымкі, павінны мець тлумачальныя надпісы, якія ўтрымліваюць назву даследаванага археалагічнага аб’екта і вычарпальную інфармацыю аб археалагічным артэфакце. Спіс ілюстрацыйнага матэрыялу не можа замяніць тлумачальных надпісаў.
90. У тлумачальных надпісах пад фотаздымкамі раскопаў і археалагічных аб’ектаў, акрамя назвы здымка з указаннем назвы помніка, года даследавання, неабходна ўказваць, з якога боку фатаграфаваўся раскоп ці археалагічны аб’ект.
ГЛАВА 7
НАВУКОВАЯ СПРАВАЗДАЧА АБ АРХЕАЛАГІЧНЫХ РАЗВЕДКАХ
91. Навуковая справаздача аб археалагічных разведках павінна змяшчаць:
апісанне маршруту ці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі археалагічных разведак з пералікам усіх абследаваных археалагічных аб’ектаў;
карту археалагічнай разведкі з абазначэннем геаграфічных арыенціраў, у тым ліку рэкі, азёры, населеныя пункты, а таксама маршруту археалагічнай разведкі і ўсіх даследаваных археалагічных аб’ектаў;
поўнае апісанне кожнага вывучанага археалагічнага аб’екта з адлюстраваннем яго назвы, геаграфічнага месцазнаходжання, захаванасці, стану паверхні, тапаграфічных асаблівасцей, формы і памераў (калі яны вызначаюцца візуальна), межаў распаўсюджвання археалагічных артэфактаў, характарыстыкі культурнага пласта (слоя) (пры правядзенні шурфоўкі) і ўсяго знойдзенага матэрыялу;
інфармацыю аб тым, адкрыты ці абследаваны археалагічны аб’ект упершыню або быў вядомы раней, кім і калі абследаваўся і вывучаўся;
указанне памераў усіх шурфоў, траншэй, зачыстак з адлюстраваннем іх стратыграфіі;
планы і стратыграфічныя профілі ўсіх аб’ектаў незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці на іх культурнага пласта (слоя);
апісанне знойдзеных падчас археалагічных разведак археалагічных матэрыялаў.
92. Абследаваныя археалагічныя аб’екты павінны быць пазначаны адпаведным нумарам на карце.
93. Кожны даследаваны археалагічны аб’ект павінен прадстаўляцца ў навуковай справаздачы планам, інструментальным ці візуальным, які складаецца ў пэўным маштабе і адлюстроўвае асаблівасці рэльефу і тапаграфічную сітуацыю. Для гарадзішчаў і іншых археалагічных аб’ектаў з адмысловым рэльефам, як правіла, прадстаўляецца яшчэ разрэз у тым жа маштабе, што і план археалагічнага аб’екта.
94. План археалагічнага аб’екта павінен мець лінейны маштаб, дакладную тапаграфічную прывязку да пастаянных арыенціраў на мясцовасці, у тым ліку ўказанне адлегласці і напрамку да населеных пунктаў, дарог, мастоў, геадэзічных пунктаў, тэлеграфных слупоў. Усе прывязкі павінны быць указаны ў тэксце навуковай справаздачы.
95. Пры адлюстраванні на плане рэльефу з дапамогай гарызанталей павінны ўказвацца берг-штрыхамі напрамак схілу і адзначацца вышыня сячэння гарызанталей.
96. Пры закладцы на археалагічным аб’екце шурфоў, зачыстак і невялікіх раскопаў усе яны павінны быць дакладна і ў маштабе зафіксаваны. У тэксце навуковай справаздачы ўказваюцца іх памеры, а таксама даецца апісанне стратыграфіі і атрыманага археалагічнага матэрыялу.
97. Палявыя фотаздымкі павінны найбольш поўна і падрабязна перадаваць асаблівасці рэльефу, тапаграфічнае становішча абследаваных археалагічных аб’ектаў і іх памер.
Навуковая справаздача павінна ўтрымліваць фотаздымкі ўсіх абследаваных археалагічных аб’ектаў, зачыстак, шурфоў, у тым ліку зачыстак і шурфоў, у якіх культурны слой адсутнічае.
98. Усе знойдзеныя падчас разведак археалагічныя матэрыялы павінны быць апісаны ў тэксце, прадстаўлены ў калекцыйным вопісе індывідуальных і масавых знаходак і дадатках.
ГЛАВА 8
НАВУКОВАЯ СПРАВАЗДАЧА АБ АРХЕАЛАГІЧНЫХ РАСКОПКАХ
99. Навуковая справаздача аб археалагічных раскопках павінна змяшчаць:
поўнае апісанне археалагічнага аб’екта, які даследаваўся археалагічнымі раскопкамі, з адлюстраваннем яго назвы, геаграфічнага месцазнаходжання, захаванасці, стану паверхні, тапаграфічных асаблівасцей, формы і памераў (калі яны вызначаюцца візуальна), межаў распаўсюджвання археалагічных артэфактаў, характарыстыкі культурнага пласта (слоя) (пры правядзенні шурфоўкі), усяго знойдзенага матэрыялу і гісторыі вывучэння;
сітуацыйны план археалагічнага аб’екта з дакладным абазначэннем у маштабе ўсіх раскопаў, траншэй, шурфоў, якія закладваліся даследчыкам у адпаведнасці з выдадзеным дазволам, а таксама ў папярэдні час;
апісанне методыкі археалагічных раскопак з абгрунтаваннем яе выбару;
планы і стратыграфічныя профілі ўсіх раскопаў, археалагічных аб’ектаў, мацерыка;
апісанне знойдзеных падчас археалагічных раскопак археалагічных матэрыялаў.
100. Кожны раскоп прадстаўляецца планам, у тым ліку на асобныя пласты, і профілямі сценак раскопу, бровак. Пры значнай глыбіні раскопу і археалагічным даследаванні шматслойных паселішчаў на кожны будаўнічы гарызонт (пласт) павінен рабіцца асобны план з пазначэннем лінейнага маштабу і напрамку свету.
101. На планы раскопу наносяцца:
нівеліровачныя адзнакі (ці прадстаўляецца асобны план нівеліроўкі паверхні) дзённай паверхні і мацерыка. Гэтыя дадзеныя павінны паўтарацца на профілях;
размяшчэнне рэпера, у тым ліку з прывязкай да балтыйскай сістэмы вышынь;
асаблівасці культурнага пласта (слоя);
усе выяўленыя археалагічныя аб’екты, а таксама індывідуальныя знаходкі з адзнакамі іх месцазнаходжання, у тым ліку глыбінь. Усе зафіксаваныя археалагічныя аб’екты нумаруюцца, прычым іх нумар выкарыстоўваецца ў тэкставай частцы навуковай справаздачы і чарцяжах.
102. Планы і профілі раскопу выконваюцца ў адным маштабе. На профілях адзначаюцца межы квадратаў, якія прадстаўлены на плане. У выпадку значнага памяншэння агульнага плана раскопу дапускаецца рабіць планы асобных комплексаў (пабудовы, вогнішчы) у больш буйным маштабе.
Планы і профілі (разрэзы) археалагічных аб’ектаў таксама выконваюцца ў адным маштабе.
103. Пры археалагічным даследаванні ў раскопе каменных, цагляных ці драўляных архітэктурных пабудоў, акрамя іх падрабязнага апісання, планаў і профіляў раскопаў, прадстаўляюцца дакладныя планы пабудоў, разрэзы, фасіроўкі і іншыя архітэктурныя чарцяжы з указаннем лінейнага маштабу.
104. Профілі сценак раскопу ці бровак павінны дакладна адлюстроўваць стратыграфічную сітуацыю. Не дапускаецца абагульненая стратыграфія па некаторых профілях ці стратыграфічныя калонкі, якія адлюстроўваюць толькі частку профілю.
105. Усе выяўленыя ў раскопе археалагічныя аб’екты падрабязна апісваюцца ў тэксце з адзнакамі іх месцазнаходжання, памераў, формы, запаўнення і іншымі характарыстыкамі. На чарцяжах прадстаўляюцца іх профілі (разрэзы) з указаннем лінейнага маштабу.
106. Пакінутыя ў раскопе археалагічныя артэфакты павінны таксама быць адлюстраваны ў навуковай справаздачы з указаннем іх колькасці і фотафіксацыяй.
107. Пры археалагічных раскопках могільнікаў дадаткова прадстаўляецца абгрунтаванне неабходнасці раскопак і выбранай методыкі. Даецца падрабязная характарыстыка кожнага даследаванага пахавання, усіх выяўленых у іх археалагічных аб’ектаў без залежнасці ад захаванасці, наяўнасці або адсутнасці антрапалагічных парэшткаў і знаходак.
108. На план могільніка з указаннем лінейнага маштабу і накірункаў свету наносяцца ўсе знойдзеныя пахаванні з дакладным адлюстраваннем месцаразмяшчэння, формы, памераў і арыенціроўкі шкілетаў у магілах.
109. Апісанне кожнага пахавальнага комплексу павінна ўключаць поўную характарыстыку магільнага збудавання з адлюстраваннем памераў, формы, канструктыўных дэталей, запаўнення магільнай ямы, а таксама апісанне палажэння кожнага шкілета ў могільніку, пералік усяго інвентару пахавання з дакладным месцазнаходжаннем кожнай рэчы ў адносінах да шкілета.
Пры апісанні глыбінь неабходна указаць, ад якога ўзроўню праводзілася вымярэнне.
110. Кожнае пахаванне прадстаўляецца асобным планам у маштабе не менш за 1:10/1:20, на якім даюцца дакладныя контуры магільнай ямы (калі яны праглядаюцца), выявы шкілета і ўсіх рэчаў, якія выяўлены пры археалагічных раскопках, а таксама ўсе элементы пахавальнага абраду, у тым ліку падсыпкі, вогнішчы, рэшткі трунаў, з дакладнай фіксацыяй размяшчэння кожнай рэчы ў прасторы і нівелірнымі адзнакамі.
111. На плане ўсе рэчы пахавальнага інвентару і знаходкі з міжмагільнай прасторы нумаруюцца і апісваюцца (расшыфроўваюцца) у тлумачальных надпісах да плана.
112. Пры археалагічных раскопках курганоў прадстаўляюцца планы і, як правіла, не менш двух разрэзаў (профіляў) кожнага кургана, выкананыя ў адным маштабе. На планах і профілях курганоў пазначаюцца нівеліровачныя адзнакі, якія адлюстроўваюць усе асаблівасці будовы насыпаў, пахавальных элементаў і выяўленых пахаванняў. Кожны разрэз кургана апісваецца з указаннем паслядоўнасці размяшчэння пахаванняў і стварэння насыпу.
У выпадку змяшчэння ў навуковую справаздачу паменшанага плана курганоў з выяўленымі пахаваннямі прыкладаецца план асобных пахаванняў у больш буйным маштабе.
113. Кожнае пахаванне прадстаўляецца на фотаздымках.
Тлумачальныя надпісы пад фотаздымкамі, а таксама графічнай дакументацыяй павінны змяшчаць вычарпальную інфармацыю аб праведзеных работах і аб’екце археалагічнага даследавання.
ГЛАВА 9
НАВУКОВАЯ СПРАВАЗДАЧА АБ ВЫРАТАВАЛЬНЫХ (АХОЎНЫХ) АРХЕАЛАГIЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯХ
114. Навуковая справаздача аб выратавальных (ахоўных) археалагічных даследаваннях у выглядзе археалагічных разведак і (або) археалагічных раскопак афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі глаў 7 і 8 дадзенай Інструкцыі.
115. Акрамя таго, навуковая справаздача аб выратавальных (ахоўных) археалагічных даследаваннях, у тым ліку археалагічным наглядзе, павінна змяшчаць:
вынікі фіксацыі вядомых археалагічных аб’ектаў на праектным матэрыяле;
вынікі абследавання зоны земляных i будаўнiчых работ і фіксацыю выяўленых няўлічаных археалагічных аб’ектаў на праектным матэрыяле;
сітуацыйны план размяшчэння аб’екта археалагічнага нагляду ў межах ахоўнай зоны археалагічнага аб’екта;
пазначэнне аб’екта археалагічнага нагляду на тапаграфічнай карце з прывязкай да населеных пунктаў (або ў межах населенага пункта), а таксама на спадарожнікавых здымках;
план зоны земляных і будаўнічых работ і (або) аб’екта археалагічнага нагляду з дакладным абазначэннем у маштабе ўсіх будаўнічых катлаванаў і траншэй з геадэзічнымі (нівеліровачнымі) адзнакамі. На плане абазначаюцца раскопы, участкі праведзеных археалагічных даследаванняў, у тым ліку археалагічнага нагляду;
гістарычную і археалагічную даведку з поўнай характарыстыкай археалагічнага аб’екта і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі месцаразмяшчэння зоны земляных і будаўнічых работ;
характарыстыку методыкі выратавальных (ахоўных) археалагічных даследаванняў, у тым ліку археалагічнага нагляду, з абгрунтаваннем яе выбару;
даведку аб папярэдніх параметрах і плошчы земляных і будаўнічых работ, у тым ліку будаўнічых катлаванаў і траншэй у адпаведнасці з праектным матэрыялам, а таксама інфармацыю аб фактычных аб’ёмах і плошчы праведзеных археалагічных даследаванняў.
116. Прадстаўленне вынікаў археалагічнага нагляду ў зоне земляных і будаўнічых работ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праектным матэрыялам, у якім абазначаны будаўнічыя ўчасткі, катлаваны, траншэі. Пры наяўнасці культурных напластаванняў кожны ўчастак прадстаўляецца графічнай фіксацыяй стратыграфіі сценак і фотафіксацыяй. Даследаваныя значныя археалагічныя аб’екты паказваюцца на асобных планах.
На планах прадстаўляюцца таксама нівеліровачныя адзнакі (ці прадстаўляецца асобны план нівеліроўкі паверхні), якія павінны паўтарацца на профілях сценак будаўнічых катлаванаў і траншэй.
Планы і профілі будаўнічых катлаванаў і траншэй выконваюцца ў адным маштабе. На профілях адзначаюцца межы квадратаў, якія прадстаўлены на плане. У выпадку значнага памяншэння агульных планаў і профіляў робяцца планы асобных археалагічных аб’ектаў у больш буйным маштабе.
Калекцыйны вопіс знаходак (індывідуальных, масавых) павінен мець указанне на парадкавы і калекцыйны нумары знаходкі, лакалізацыю знаходак і быць звязаны адпаведнымі спасылкамі з тэкстам і ілюстрацыйным матэрыялам.
117. Профілі будаўнічых катлаванаў і траншэй, у якіх захаваліся рэшткі культурнага пласта (слоя), павінны дакладна адлюстроўваць стратыграфічную сітуацыю. Не дапускаецца прадстаўляць абагульненую стратыграфію па некаторых профілях ці стратыграфічныя калонкі, якія адлюстроўваюць толькі частку профілю.
118. Усе выяўленыя падчас археалагічнага нагляду археалагічныя аб’екты і археалагічныя артэфакты дакладна і падрабязна прадстаўляюцца ў навуковай справаздачы, у тым ліку ў тэкставай частцы, чарцяжах, малюнках і фотаздымках з маштабнай лінейкай і пазначэннем накірункаў свету.
119. Фотаздымкі, якія прадстаўляюцца ў навуковай справаздачы аб праведзеных выратавальных (ахоўных) археалагічных даследаваннях, павінны адлюстроўваць усе стадыі археалагічных даследаванняў, асаблівасці выбранай методыкі, параметры і плошчу земляных і будаўнічых работ, у тым ліку будаўнічых катлаванаў і траншэй, у адпаведнасці з праектным матэрыялам.
| да Інструкцыі аб парадку правядзення |
Форма
____________________________________________________________________________
(назва навуковай арганізацыі або музея)
Справа № _______
_____________________________________________________________________________
(прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) трымальніка дазволу)
НАВУКОВАЯ СПРАВАЗДАЧА
аб правядзенні
____________________________________________________________________________
(від археалагічных даследаванняў (разведкі, раскопкі, нагляд)
____________________________________________________________________________
(назва археалагічных аб’ектаў, іх лакалізацыі згодна з сучасным
____________________________________________________________________________
адміністрацыйна-тэрытарыяльным размяшчэннем, год правядзення работ)
Узгоднена
___________________________________________________
(прозвішча, подпіс кіраўніка навуковай арганізацыі або музея,
у якіх падрыхтавана справаздача, дата, пячатка)
Разгледжана
___________________________________________________
(назва структурнага падраздзялення Інстытута гісторыі НАН Беларусі)
___________________________________________________
(дата, пасада, прозвішча, подпіс, іншыя звесткі)
Прынята
___________________________________________________
(назва структурнага падраздзялення Інстытута гісторыі НАН Беларусі,
дзе будзе прымацца навуковая справаздача)
___________________________________________________
(дата, пасада, прозвішча, подпіс, іншыя звесткі)
___________________________________________________
(месца і год падрыхтоўкі навуковай справаздачы)
| Пастанова 26.02.2016 № 4 |
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку фарміравання і вядзення рэестра археалагічных артэфактаў
1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак фарміравання і вядзення рэестра археалагічных артэфактаў (далей – рэестр).
2. Для мэт дадзенай Інструкцыі выкарыстоўваюцца тэрміны ў значэнні, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 г. № 485 «Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 17.12.2015, 1/16140).
3. Фармiраванне рэестра ажыццяўляецца Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэмiі навук Беларусi.
4. Фарміраванне і вядзенне рэестра ажыццяўляецца ў мэтах:
арганізацыі ўліку археалагічных артэфактаў;
стварэння адзінай базы дадзеных аб археалагічных артэфактах.
5. Рэестр уяўляе сабой пералік археалагічных артэфактаў і звестак аб ім.
6. У рэестр уключаюцца матэрыяльныя аб’екты, па якіх абласнымі (Мінскай гарадской) камісіямі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах (далей – археалагічная камісія) прынята рашэнне аб аднясенні іх да археалагічных артэфактаў і ўключэнні ў рэестр (далей – рашэнне).
7. Рашэнне археалагічнай камісіі з інфармацыяй аб археалагічных артэфактах накіроўваецца археалагічнай камісіяй у папяровым і электронным выглядзе ў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў тэрмiн, якi не перавышае 14 рабочых дзён з дня яго прыняцця.
8. Вядзенне рэестра ажыццяўляецца шляхам унясення ў рэестр інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў рашэнні археалагічнай камісіі аб месцы, умовах і часе выяўлення археалагічнага артэфакта з геаграфічнай прывязкай да адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, а таксама выніках фотафіксацыі археалагічнага артэфакта.
9. Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на працягу 15 рабочых дзён з дня паступлення рашэння археалагічнай камісіі ўносіць у рэестр атрыманыя ад яе звесткі аб археалагічным артэфакце.
10. У рэестры адлюстроўваюцца:
10.1. дата і нумар рашэння археалагічнай камісіі;
10.2. дата ўключэння археалагічнага артэфакта ў рэестр або выключэння яго з рэестра;
10.3. звесткі аб асобе, якая выявіла матэрыяльны аб’ект:
прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства (месца знаходжання), тэлефон, адрас электроннай пошты фізічнай асобы;
назва, месца знаходжання, тэлефон, адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы, найменне дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія ажыццявілі дзяржаўную рэгістрацыю, рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
10.4. месца, умовы і час выяўлення археалагічнага артэфакта з геаграфічнай прывязкай да адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь;
10.5. назва і кароткае апісанне (характарыстыка) археалагічнага артэфакта;
10.6. інфармацыя аб месцы захавання археалагічнага артэфакта;
10.7. фотафіксацыя археалагічнага артэфакта з найбольш характэрнай праекцыяй і маштабнай лінейкай.
11. Пры ўключэнні ў рэестр археалагічнаму артэфакту надаецца рэестравы (рэгістрацыйны) нумар, які ў выпадку выключэння археалагічнага артэфакта з рэестра не надаецца іншаму археалагічнаму артэфакту.
На ўключаны ў рэестр археалагічны артэфакт заводзіцца ўліковая картка ў папяровым і электронным выглядзе па форме згодна з дадаткам да дадзенай Інструкцыі.
12. Выключэнне археалагічнага артэфакта з рэестра ажыццяўляецца ў выпадку знікнення або страты археалагічнага артэфакта, у тым ліку ў выніку абставін непераадольнай сілы.
| да Інструкцыі аб парадку |
Форма
УЛІКОВАЯ КАРТКА
археалагічнага артэфакта, уключанага ў рэестр археалагічных артэфактаў
№ | Рэестравы (рэгістра- | Назва і апісанне (характарыстыка) археалагічнага артэфакта | Дата і нумар рашэння археалагічнай камісіі | Дата ўключэння археалагічнага артэфакта ў рэестр археалагічных артэфактаў (выключэння яго з рэестра) | Прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства (месца знаходжання), тэлефон, адрас электроннай пошты фізічнай асобы | Назва, месца знаходжання, тэлефон, адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы, найменне дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія ажыццявілі дзяржаўную рэгістрацыю, рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў | Месца, умовы і час выяўлення археалагічнага артэфакта з геаграфічнай прывязкай да адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь | Інфармацыя аб месцы захавання археалагічнага артэфакта | Фотафіксацыя археалагічнага артэфакта з найбольш характэрнай праекцыяй і маштабнай лінейкай | Заўвагі |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|