ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 чэрвеня 2016 г. № 440
Аб узнагароджанні сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЛЛК-Нафтан» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у развіццё нафтахімічнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагародзіць сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЛЛК-Нафтан» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.