ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 верасня 2016 г. № 123
Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» і ўказанняў па яе запаўненні
Утратило силу постановлением Национального статистического комитета Республики Беларусь от 11 октября 2019 г. № 102 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 7/4381 от 18.10.2019 г.) <T21904381p>
Изменения и дополнения:
Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 26 сентября 2018 г. № 92 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 7/4147 от 25.10.2018 г.) <T21804147p>
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня 2016 г.;
1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня 2016 г.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – цэнтры (палацы).
3. Прызнаць cтраціўшай сілу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 20 жніўня 2013 г. № 175 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» і ўказанняў па яе запаўненні» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 30.08.2013, 7/2545).
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.
Старшыня | І.В.Мядведзева |
| Пастанова |
ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ |
Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасці цягнуць прымяненне мер адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь |
СПРАВАЗДАЧА па стану на 1 снежня 20__ г. |
Прадстаўляюць | Тэрмін прадстаўлення |
| ||
установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – цэнтры (палацы) (далей – установы) структурнаму падраздзяленню гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе Мінску, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі; | 20 снежня |
| Код формы па ОКУД | 0613508 |
|
| |||
структурныя падраздзяленні гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у горадзе Мінску, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, – агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя галоўнаму ўпраўленню па адукацыі абласнога (камітэту па адукацыі Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта; | 25 снежня |
| 1 раз у год | |
|
| |||
галоўныя ўпраўленні па адукацыі абласных (камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў – агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя установе «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь»; | 10 студзеня |
|
| |
установа «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» – агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь; | 1 лютага |
|
| |
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – афіцыйную статыстычную інфармацыю Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту Рэспублікі Беларусь | 5 лютага |
|
| |
Поўная назва юрыдычнай асобы _______________________________________________________________ | ||
Рэгістрацыйны нумар рэспандэнта ў статыстычным рэгістры (ОКПО) | Уліковы нумар плацельшчыка (УНП) |
|
1 | 2 |
|
|
|
|
РАЗДЗЕЛ I
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Табліца 1
Назва паказчыка | Код радка | Код |
А | Б | 1 |
Код віда ўстановы | 01 |
|
Код профіля аднапрофільнай установы | 02 |
|
РАЗДЗЕЛ II
АБ’ЯДНАННІ ПА ІНТАРЭСАХ
Табліца 2
Назва паказчыка | Код радка | Колькасць аб’яднанняў па інтарэсах, адзінак | Колькасць навучэнцаў у іх, чалавек | У тым ліку ва ўзросце | З графы 2 | ||||
да 5 гадоў уключна | 6–17 гадоў | 18 гадоў і больш | якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы | асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця | якія знаходзяцца на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх | ||||
А | Б | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
Аб’яднанні па інтарэсах – усяго (сума радкоў з 04 па 16)……… | 03 |
|
|
|
|
|
|
|
|
у тым ліку: |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
тэхнічныя……………………………………………………… | 04 |
|
|
|
|
|
|
|
|
спартыўна-тэхнічныя………………………………………… | 05 |
|
|
|
|
|
|
|
|
эколага-біялагічныя…………………………………………… | 06 |
|
|
|
|
|
|
|
|
турысцка-краязнаўчыя………………………………………… | 07 |
|
|
|
|
|
|
|
|
фізкультурна-спартыўныя…………………………………… | 08 |
|
|
|
|
|
|
|
|
мастацкія……………………………………………………… | 09 |
|
|
|
|
|
|
|
|
сацыяльна-эканамічныя……………………………………… | 10 |
|
|
|
|
|
|
|
|
сацыяльна-педагагічныя……………………………………… | 11 |
|
|
|
|
|
|
|
|
культурна-дасугавыя…………………………………………… | 12 |
|
|
|
|
|
|
|
|
ваенна-патрыятычныя………………………………………… | 13 |
|
|
|
|
|
|
|
|
грамадска-гуманітарныя……………………………………… | 14 |
|
|
|
|
|
|
|
|
прыродазнаўча-матэматычныя……………………………… | 15 |
|
|
|
|
|
|
|
|
іншыя…………………………………………………………… | 16 |
|
|
|
|
|
|
|
|
РАЗДЗЕЛ IIІ
КОЛЬКАСЦЬ І САСТАЎ РАБОТНІКАЎ
Табліца 3
чалавек
Назва паказчыка | Код радка | Агульная колькасць педагагічных работнікаў | З графы 1 | Колькасць іншых работнікаў | |||
колькасць педагогаў дадатковай адукацыі | колькасць культарганізатараў, акампаніятараў | колькасць метадыстаў | усяго | з іх абслугоўваючых памяшканне ўстановы | |||
А | Б | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |
Усяго (уключаючы сумяшчальнікаў) (сума радкоў 26, 28, 30 і 32)… | 20 |
|
|
|
|
|
|
з іх: |
|
|
|
|
|
|
|
жанчыны…………………………………………………………… | 21 |
|
|
|
|
|
|
штатныя работнікі………………………………………………… | 22 |
|
|
|
|
|
|
З радка 20 – маюць адукацыю: |
|
|
|
|
|
|
|
вышэйшую (сума радкоў 27, 29, 31 і 33)………………………… | 23 |
|
|
|
|
|
|
сярэднюю спецыяльную………………………………………… | 24 |
|
|
|
|
|
|
агульную сярэднюю……………………………………………… | 25 |
|
|
|
|
|
|
З радка 20 – маюць кваліфікацыйную катэгорыю: |
|
|
|
|
|
|
|
вышэйшую………………………………………………………… | 26 |
|
|
|
|
|
|
з іх з вышэйшай адукацыяй…………………………………… | 27 |
|
|
|
|
|
|
першую…………………………………………………………… | 28 |
|
|
|
|
|
|
з іх з вышэйшай адукацыяй…………………………………… | 29 |
|
|
|
|
|
|
другую……………………………………………………………… | 30 |
|
|
|
|
|
|
з іх з вышэйшай адукацыяй…………………………………… | 31 |
|
|
|
|
|
|
без катэгорыі……………………………………………………… | 32 |
|
|
|
|
|
|
з іх з вышэйшай адукацыяй…………………………………… | 33 |
|
|
|
|
|
|
РАЗДЗЕЛ ІV
ЗВЕСТКІ АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ БАЗЕ ЎСТАНОВЫ
Табліца 4
Назва паказчыка | Код радка | Адзінка вымярэння | Фактычна |
А | Б | В | 1 |
Агульная плошча ўсіх памяшканняў…………………………… | 40 | квадратных метраў |
|
Плошча ўласнага зямельнага ўчастка…………………………… | 41 | гектараў |
|
Колькасць майстэрняў…………………………………………… | 42 | адзінак |
|
Бібліятэчны фонд………………………………………………… | 43 | экзэмпляраў |
|
Колькасць аўтобусаў……………………………………………… | 44 | адзінак |
|
Колькасць грузавых аўтамабільных транспартных сродкаў…… | 45 | адзінак |
|
Колькасць глядзельных (лекцыйных) залаў……………………… | 46 | адзінак |
|
Колькасць спартыўных залаў……………………………………… | 47 | адзінак |
|
Колькасць цяпліц, аранжарэй…………………………………… | 48 | адзінак |
|
Колькасць заалагічных баз………………………………………… | 49 | адзінак |
|
Колькасць басейнаў……………………………………………… | 50 | адзінак |
|
Колькасць камп’ютэрных класаў………………………………… | 51 | адзінак |
|
Колькасць музеяў………………………………………………… | 52 | адзінак |
|
РАЗДЗЕЛ V
ЗВЕСТКІ АБ АРГАНІЗАЦЫІ АДПАЧЫНКУ ДЗЯЦЕЙ
Табліца 5
Назва паказчыка | Код радка | Адзінка вымярэння | Фактычна |
А | Б | В | 1 |
Колькасць уласных турысцкіх баз для размяшчэння навучэнцаў-турыстаў……………………………………………… | 60 | адзінак |
|
Колькасць месцаў для навучэнцаў-турыстаў на гэтых турысцкіх базах…………………………………………………… | 61 | адзінак |
|
Колькасць навучэнцаў-турыстаў, якія абслугоўваліся гэтымі турысцкімі базамі………………………………………………… | 62 | чалавек |
|
Колькасць навучэнцаў, якія прымалі ўдзел: |
|
|
|
у экскурсіях…………………………………………………… | 63 | чалавек |
|
у паходах……………………………………………………… | 64 | чалавек |
|
Колькасць профільных лагераў………………………………… | 65 | адзінак |
|
Колькасць навучэнцаў, якія абслугоўваліся профільнымі лагерамі…………………………………………………………… | 66 | чалавек |
|
РАЗДЗЕЛ VI
ЗВЕСТКІ АБ КОЛЬКАСЦІ НЕПРАФЕСІЙНЫХ (АМАТАРСКІХ) КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Табліца 6
Назва паказчыка | Код радка | Фактычна, адзінак |
А | Б | 1 |
Колькасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, якія маюць найменні: |
|
|
«народны»…………………………………………………………………… | 67 |
|
«узорны»…………………………………………………………………… | 68 |
|
Кіраўнік рэспандэнта або |
| ______________ |
| ______________________ |
(пасада) |
| (подпіс) |
| (ініцыялы, прозвішча) |
____________________________________________ |
| ___ _________________ 20___ г. |
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кантактнай асобы, |
| (дата складання дзяржаўнай |
| Пастанова |
УКАЗАННІ
па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – цэнтры (палацы) (далей – установы).
2. Справаздача складаецца па стану на 1 снежня.
3. Справаздача запаўняецца на падставе загадаў і распараджэнняў, журналаў планавання і ўліку работы аб’яднанняў па інтарэсах, пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей, асабістых спраў работнікаў, карткаў уліку асноўных сродкаў, тэхнічнага пашпарта ўстановы, другіх першасных уліковых і іншых дакументаў.
ГЛАВА 2
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІІ
«АБ’ЯДНАННІ ПА ІНТАРЭСАХ»
4. Па радку 03 у графе 1 паказваецца агульная колькасць аб’яднанняў па інтарэсах, якія працавалі ва ўстанове па стану на 1 снежня справаздачнага года, а ў графе 2 – колькасць ўдзельнікаў у гэтых аб’яднаннях.
5. Да аб’яднанняў па інтарэсах адносяцца кружкі, клубы, секцыі, студыі, аркестры, хоры, ансамблі, тэатры, навуковыя таварыствы навучэнцаў і іншыя аб’яднанні.
6. Пры вызначэнні колькасці аб’яднанняў па інтарэсах неабходна зыходзіць з таго, што аб’яднаннем па інтарэсах лічыцца група навучэнцаў, якія аб’яднаны для заняткаў, навучанне якіх можа весці адначасова адзін педагог дадатковай адукацыі.
7. Да аб’яднанняў па інтарэсах тэхнічнага профілю (радок 04) адносяцца аб’яднанні пачатковага мадэліравання, вывучэння і канструявання тэхнікі, канструявання малагабарытнай тэхнікі; аб’яднанні электра-, радыё-, электроннай тэхнікі; аб’яднанні юных рацыяналізатараў і вынаходнікаў; аб’яднанні інфарматыкі і камп’ютарнай тэхнікі, фота-, відэагурткі i іншыя.
8. Да аб’яднанняў па інтарэсах спартыўна-тэхнічага профілю (радок 05) адносяцца аб’яднанні аўтааматараў, мотааматараў, секцыі па аўта-, мотаспорту, авія-, суда-, аўтамадэліраванню і іншыя.
9. Да аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага профілю (радок 06) адносяцца аб’яднанні біялогіі, раслінаводства, кветкаводства і азелянення, экалогіі жывёл, пчалярства, рыбаводства, сацыяльнай экалогіі, экалогіі чалавека, геаэкалогіі, лесаводства, прыродаахоўныя, ландшафтнага дызайна, дэндралогіі, фларыстыкі, дэкаратыўна-прыкладной творчасці сродкамі прыроды, экадызайну, этнаэкалогіі, экалагічнага краязнаўства, навакольнага асяроддзя, кліматалогіі, выкарыстання прыродных рэсурсаў, энергіі і энергаэфектыўнасці і іншыя.
10. Да аб’яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю (радок 07) адносяцца аб’яднанні па відах турызма, спартыўнаму арыентаванню, спартыўнаму скалалажанню, гісторыкаў-краязнаўцаў, географаў, экскурсаводаў і іншыя.
11. Да аб’яднанняў па інтарэсах фізкультурна-спартыўнага профілю (радок 08) адносяцца гурткі па відах спорту.
12. Да аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю (радок 09) адносяцца харавыя, харэаграфічныя, аркестравыя, тэатральныя, літаратурна-творчыя аб’яднанні, а таксама аб’яднанні выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці і іншыя (па накірунках мастацтва).
13. Да аб’яднанняў па інтарэсах сацыяльна-эканамічнага профілю (радок 10) адносяцца аб’яднанні ў галiне дакладных навук і грамадскіх дысцыплін: матэматыка, эканоміка, грамадазнаўства, геаграфія, права i іншыя.
14. Да аб’яднанняў па інтарэсах сацыяльна-педагагічнага профілю (радок 11) адносяцца аб’яднанні па інтарэсах, арыентаваныя на сацыялізацыю асобы вучня, адаптацыю да жыцця ў грамадстве, арганізацыю вольнага часу, прафесійную арыентацыю. Адукацыйныя вобласці дадзенага профілю – гэта міжасобаснае ўзаемадзеянне, псіхалогія поспеху, асобасны рост, прафесійнае самавызначэнне, правы чалавека, псіхаэмацыйны стан і спосабы яго самарэгуляцыі, канфлікталогія і партнёрства, здароўезберагальныя тэхналогіі, фарміраванне гендэрнай культуры, адказнага бацькоўства, адораныя дзеці і іх сацыялізацыя, развіццё творчых здольнасцяў дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця як спосаб сацыяльнай адаптацыі і іншыя.
15. Да аб’яднанняў па інтарэсах культурна-дасугавага профілю (радок 12) адносяцца клубы інтэлектуальных гульняў, клуб вясёлых і знаходлівых, аматараў мастацтваў, арганізатараў вольнага часу, аб’яднання аматараў паэзіі, літаратуры, музыкі. Гэты профіль можа ўключаць віды і напрамкі іншых профіляў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў сферы іх дасугавай дзейнасці.
16. Да аб’яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнага профілю (радок 13) адносяцца аб’яднанні: юны патрыёт, ваенная гісторыя Беларусі, ваенныя фарціфікацыйныя збудаванні, ваенна-патрыятычная песня, школа мужнасці, пашукавікі-даследчыкі і іншыя.
17. Да аб’яднанняў па інтарэсах грамадска-гуманітарнага профілю (радок 14) адносяцца адукацыйныя вобласці ў сферы «Свет – грамадства – чалавек»: замежныя мовы, сусветная мастацкая культура, журналістыка, гісторыя, грамадазнаўства, культуралогія, музеязнаўства, сацыялогія, логіка, рыторыка, валанцёрскі рух і іншыя.
18. Да аб’яднанняў па інтарэсах прыродазнаўча-матэматычнага профілю (радок 15) адносяцца аб’яднанні ў галiне адукацыйных напрамкаў астраноміі, інфарматыкі, матэматыкі, фізікі, хімія, антрапалогіі, фармацэўтыкі i іншыя.
19. Па радку 16 паказваюцца даныя аб аб’яднаннях па інтарэсах, якія не пералічаны па радках 04–15.
20. У графах 3–5 паказваецца колькасць навучэнцаў па ўзросту па стану на 1 снежня.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІІІ
«КОЛЬКАСЦЬ І САСТАЎ РАБОТНІКАЎ»
21. У раздзеле ІІІ паказваюцца даныя аб работніках установы.
22. Па радку 20 у графе 1 паказваецца колькасць усіх педагагічных работнікаў установы, уключаючы сумяшчальнікаў.
23. Па радку 20 ў графе 4 паказваецца колькасць метадыстаў, уключаючы кіраўнікоў метадычных кабінетаў, працуючых у дадзенай установе.
24. Па радку 20 ў графе 6 паказваецца колькасць работнікаў, абслугоўваючых памяшканне ўстановы, уключаючы прыбіральшчыкаў, вахцераў, тэхнікаў, сантэхнікаў, ліфцёраў і іншых.
25. Даныя па радку 20 могуць быць больш за суму данных па радках з 23 па 25 на колькасць асоб, якія не маюць агульнай сярэдняй адукацыі.
ГЛАВА 4
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІV
«ЗВЕСТКІ АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ БАЗЕ ЎСТАНОВЫ»,
РАЗДЗЕЛА V «ЗВЕСТКІ АБ АРГАНІЗАЦЫІ АДПАЧЫНКУ ДЗЯЦЕЙ»
І РАЗДЕЛА VІ «ЗВЕСТКІ АБ КОЛЬКАСЦІ НЕПРАФЕСІЙНЫХ (АМАТАРСКІХ) КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ»
26. У раздзеле ІV:
па радку 40 паказваецца плошча памяшканняў, якія займае ўстанова. Агульная плошча падвалаў, паўпадвалаў, плошча, занятая пад склады і іншыя патрэбы ўстановы, а таксама плошча надворных пабудоў не паказваецца;
па радку 41 паказваецца плошча ўласнага зямельнага ўчастка, які прызначаны для вучэбна-даследніцкай, гуртковай і спартыўнай работы;
па радку 42 паказваецца колькасць майстэрняў для адначасовых заняткаў з навучэнцамі;
па радку 43 паказваецца памер бібліятэчнага фонду бібліятэкі, якая належыць установе і абслугоўвае толькі яе навучэнцаў. Памер бібліятэчнага фонду паказваецца на падставе даных кнігі сумарнага ўліку бібліятэчнага фонду;
па радках 44 і 45 паказваецца адпаведна колькасць аўтобусаў і грузавых аўтамабільных транспартных сродкаў, якія належаць дадзенай установе.
27. Раздзел V запаўняюць установы, якія мелі ўласныя турысцкія базы для навучэнцаў па стану на 1 снежня справаздачнага года або якія арганізоўвалі экскурсіі, паходы, профільныя лагеры у перыядзе з 1 снежня мінулага каляндарнага года па 30 лістапада бягучага каляндарнага года.
28. У раздзеле VІ:
па радку 67 паказваецца колькасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, якія маюць найменне «народны»;
па радку 68 паказваецца колькасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, якія маюць найменне «узорны».
Заўвага. Тэрміналогія, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькі для запаўнення справаздачы.