ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 верасня 2016 г. № 124
Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)» і ўказанняў па яе запаўненні
Утратило силу постановлением Национального статистического комитета Республики Беларусь от 11 октября 2019 г. № 102 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 7/4381 от 18.10.2019 г.) <T21904381p>
Изменения и дополнения:
Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29 сентября 2017 г. № 121 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 7/3905 от 04.10.2017 г.) <T21703905p>;
Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 26 сентября 2018 г. № 93 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 7/4148 от 25.10.2018 г.) <T21804148p>
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)» перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2017/2018 навучальнага года;
1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)» і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2017/2018 навучальнага года.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы-інтэрнаты, дапаможныя школы-iнтэрнаты, санаторныя школы-інтэрнаты, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, дзіцячыя вёскі (гарадкі).
3. Прызнаць cтраціўшай сілу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2011 г. № 149 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)» і ўказанняў па яе запаўненні».
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.
Старшыня | І.В.Мядведзева |
| Пастанова |
ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ |
Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасці цягнуць прымяненне мер адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь |
дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай |
Прадстаўляюць | Тэрмін прадстаўлення |
| Форма 1-сд (Мінадукацыя) | |
дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы-інтэрнаты, дапаможныя школы-інтэрнаты, санаторныя школы-інтэрнаты, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, дзіцячыя вёскі (гарадкі) (далей – установа) галоўнаму ўпраўленню па адукацыі абласнога (камітэту па адукацыі Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта; | 7 верасня |
| Код формы па ОКУД | 0613505 |
галоўныя ўпраўленні па адукацыі абласных (камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў – агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя установе «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь»; | 1 кастрычніка |
|
|
|
установа «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» – агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь; | 25 кастрычніка |
| 1 раз у год | |
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – афіцыйную статыстычную інфармацыю Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту Рэспублікі Беларусь | 1 лістапада | |||
Поўная назва юрыдычнай асобы _________________________________________________________________________________________________________________________ | |||
Рэгістрацыйны нумар рэспандэнта ў статыстычным рэгістры (ОКПО) | Уліковы нумар плацельшчыка (УНП) |
|
|
1 | 2 |
|
|
|
|
|
|
РАЗДЗЕЛ I
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Табліца 1
Назва паказчыка | Код радка | Код |
А | Б | 1 |
Код мясцовасці, дзе знаходзіцца ўстанова (1 – горад і паселак гарадскога тыпу; 2 – сельскі населены пункт)………………………………………………………. | 01 |
|
Код вiду ўстановы (1 – дзіцячы дом; 2 – школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; 3 – спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат; 4 – дапаможная школа-iнтэрнат; 5 – санаторная школа-інтэрнат; 6 – сацыяльна-педагагічны цэнтр; 7 – дзіцячая вёска (гарадок))…………….. | 02 |
|
РАЗДЗЕЛ II
ЗВЕСТКІ АБ ВЫХАВАНЦАХ, КОЛЬКАСЦІ ГРУП І МЕСЦАЎ
Табліца 2
Назва паказчыка | Код радка | Адзінка вымярэння | Усяго |
А | Б | В | 1 |
Колькасць выхаванцаў на 5 верасня бягучага навучальнага года – усяго………………………………………………. | 05 | чалавек |
|
у тым ліку ва ўзросце: |
|
|
|
0–3 гадоў…………………………………………………………………………………………………………………. | 06 | чалавек |
|
4–6 гадоў………………………………………………………………………………………………………………….. | 07 | чалавек |
|
7–17 гадоў………………………………………………………………………………………………………………… | 08 | чалавек |
|
18 гадоў і больш…………………………………………………………………………………………………………. | 09 | чалавек |
|
З радка 05 – колькасць дзяўчынак – усяго…………………………………………………………………………………. | 10 | чалавек |
|
у тым ліку ва ўзросце: |
|
|
|
0–3 гадоў…………………………………………………………………………………………………………………. | 11 | чалавек |
|
4–6 гадоў…………………………………………………………………………………………………………………. | 12 | чалавек |
|
7–17 гадоў………………………………………………………………………………………………………………… | 13 | чалавек |
|
18 гадоў і больш…………………………………………………………………………………………………………. | 14 | чалавек |
|
З радка 05 – колькасць: |
|
|
|
дзяцей-сірот………………………………………………………………………………………………………………. | 15 | чалавек |
|
дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў……………………………………………………………………………….. | 16 | чалавек |
|
асоб з ліку дзяцей-сірот………………………………………………………………………………………………… | 17 | чалавек |
|
асоб з ліку дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў………………………………………………………………….. | 18 | чалавек |
|
дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне рашэннямі камісій па справах непаўналетніх……. | 19 | чалавек |
|
дзяцей-інвалідаў………………………………………………………………………………………………………… | 20 | чалавек |
|
З радка 05 – колькасць выхаванцаў, якія навучаюцца ў навучальных установах – усяго……………………………… | 21 | чалавек |
|
у тым ліку: |
|
|
|
на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі……………………………………………………………………………… | 22 | чалавек |
|
на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі…………………………………………………………………………….. | 23 | чалавек |
|
на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі…………………………………………………………………………….. | 24 | чалавек |
|
ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі…………………………… | 25 | чалавек |
|
З радка 05 – колькасць выхаванцаў, якія навучаюцца ў іншай установе агульнай сярэдняй адукацыі………………. | 26 | чалавек |
|
Колькасць груп выхаванцаў………………………………………………………………………………………………… | 27 | адзінак |
|
Колькасць месцаў……………………………………………………………………………………………………………. | 28 | адзінак |
|
Колькасць прыходзячых вучняў……………………………………………………………………………………………. | 29 | чалавек |
|
Колькасць атрымаўшых сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную дапамогу ў сацыяльна-педагагічным цэнтры: |
|
|
|
дзяцей……………………………………………………………………………………………………………………. | 30* | чалавек |
|
педагогаў…………………………………………………………………………………………………………………. | 31* | чалавек |
|
бацькоў…………………………………………………………………………………………………………………… | 32* | чалавек |
|
______________________________
* Радкі 30–32 запаўняюць толькі сацыяльна-педагагічныя цэнтры.
РАЗДЗЕЛ III
ЗВЕСТКI АБ ПРЫБЫЦЦI I ВЫБЫЦЦI ВЫХАВАНЦАЎ
Табліца 3
Назва паказчыка | Код радка | Усяго, чалавек |
А | Б | 1 |
Колькасць выхаванцаў на 5 верасня мінулага навучальнага года……………………………………………………………………………… | 35 |
|
Колькасць выхаванцаў, якія прыбылі за справаздачны перыяд………………………………………………………………………………… | 36 |
|
з іх колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў……………………………………………………………………... | 37 |
|
Колькасць выхаванцаў, якія выбылі за справаздачны перыяд (сума радкоў з 41 па 50, з 52 па 54)…………………………………………. | 38 |
|
з іх колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў…………………………………………………………………….. | 39 |
|
з іх атрымалі статус дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў за справаздачны перыяд, у час знаходжання ва ўстанове…………………………………………………………………………………………………………………………………….. | 40 |
|
З радка 38 – у тым ліку выбылі: |
|
|
ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі…………………………………………………………………………………. | 41 |
|
ва ўстановы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі…………………………………………………………………………………………… | 42 |
|
у спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя і лячэбна-выхаваўчыя ўстановы адукацыі…………………………………………………………. | 43 |
|
у школы-інтэрнаты для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дамы-інтэрнаты для дзяцей-інвалідаў (ці дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў)…………………………………………………………………………………………………………………… | 44 |
|
у іншыя дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, сацыяльна-педагагічныя цэнтры……………………………………………………………. | 45 |
|
у апякунскія сем’і………………………………………………………………………………………………………………………………. | 46 |
|
у прыёмныя сем’і………………………………………………………………………………………………………………………………. | 47 |
|
у дзіцячыя дамы сямейнага тыпу……………………………………………………………………………………………………………… | 48 |
|
у дзіцячыя вёскі (гарадкі)……………………………………………………………………………………………………………………… | 49 |
|
на ўсынаўленне…………………………………………………………………………………………………………………………………. | 50 |
|
з іх за мяжу………………………………………………………………………………………………………………………………….. | 51 |
|
да бацькоў………………………………………………………………………………………………………………………………………. | 52 |
|
на работу………………………………………………………………………………………………………………………………………… | 53 |
|
па іншых прычынах……………………………………………………………………………………………………………………………. | 54 |
|
Колькасць выхаванцаў, якія выпускаюцца ў бягучым навучальным годзе……………………………………………………………………. | 55 |
|
Колькасць выхаванцаў, якія былі вывезены на адпачынак мінулым летам……………………………………………………………………. | 56 |
|
РАЗДЗЕЛ IV
КОЛЬКАСЦЬ І СКЛАД РАБОТНІКАЎ
Табліца 4
Звесткі аб колькасці і складзе работнікаў
чалавек
Назва паказчыка | Код радка | Колькасць работнікаў, уключаючы сумяшчальнікаў | З графы 1 | ||||||||||||
колькасць жанчын | колькасць работнікаў, якія | ||||||||||||||
маюць адукацыю | маюць кваліфікацыйную катэгорыю | ||||||||||||||
усяго | з іх асноўных работнікаў | вышэй- | сярэднюю спецыяль- | агульную сярэднюю | вышэйшую | першую | другую | без катэгорыі | |||||||
усяго | з іх з вышэйшай адукацыяй | усяго | з іх з вышэйшай адукацыяй | усяго | з іх з вышэйшай адукацыяй | усяго | з іх з вышэйшай адукацыяй | ||||||||
А | Б | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
Усяго работнікаў (сума радкоў 62, з 75 па 78)………….. | 61 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
у тым ліку: |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
педагагічныя работнікі – усяго (сума радкоў з 63 па 68, 70, з 72 па 74).……………… | 62 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
у тым ліку: |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
дырэктар………………… | 63 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці…….. | 64 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
загадчык дзіцячага сацыяльнага прытулка…. | 65 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
настаўнікі……………….. | 66 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
выхавальнікі…………….. | 67 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
педагогі-псіхолагі………. | 68 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
з іх забяспечваюць работу дзіцячага сацыяльнага прытулка | 69 |
| Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х |
педагогі сацыяльныя…… | 70 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
з іх забяспечваюць работу дзіцячага сацыяльнага прытулка | 71 |
| Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х |
настаўнікі-дэфектолагі… | 72 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
бацькі-выхавальнікі……. | 73 |
|
|
|
|
|
| Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х |
іншыя педагагічныя работнікі…………………. | 74 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
памочнікі выхавальніка……. | 75 |
|
|
|
|
|
| Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х |
урачы………………………... | 76 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
сярэдні медыцынскі персанал | 77 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
іншыя работнікі…………….. | 78 |
|
|
|
|
|
| Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х | Х |
Табліца 5
Звесткі аб напаўняльнасці дзіцячага сацыяльнага прытулка
Назва паказчыка | Код радка | Усяго, працэнтаў |
А | Б | 1 |
Напаўняльнасць дзіцячага сацыяльнага прытулка за справаздачны перыяд………………………………………………………………. | 79 |
|
РАЗДЗЕЛ V
ЗВЕСТКІ АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ БАЗЕ ЎСТАНОВЫ*
Табліца 6
Звесткі аб плошчы памяшканняў, зямельнага ўчастка і колькасці транспартных сродкаў
Назва паказчыка | Код радка | Адзінка вымярэння | Фактычна |
А | Б | В | 1 |
Агульная плошча ўсіх памяшканняў…………………………………………………………………………………. | 80 | квадратных метраў |
|
Плошча ўласнага зямельнага ўчастка………………………………………………………………………………… | 81 | гектараў |
|
Колькасць аўтобусаў…………………………………………………………………………………………………… | 82 | адзінак |
|
Колькасць іншых транспартных сродкаў…………………………………………………………………………….. | 83 | адзінак |
|
Табліца 7
Характарыстыка будынкаў
Назва паказчыка | Код радка | Код (1 – так, 2 – не) |
А | Б | 1 |
Наяўнасць ва ўстанове: |
|
|
уласнага будынка…………………………………………………………………………………………………………………….. | 84 |
|
майстэрняў……………………………………………………………………………………………………………………………. | 85 |
|
актавай залы………………………………………………………………………………………………………………………….. | 86 |
|
спартыўнай залы……………………………………………………………………………………………………………………… | 87 |
|
стадыёна, спартыўных пляцовак……………………………………………………………………………………………………. | 88 |
|
басейна………………………………………………………………………………………………………………………………… | 89 |
|
камп’ютарнага класа………………………………………………………………………………………………………………….. | 90 |
|
бібліятэкі………………………………………………………………………………………………………………………………. | 91 |
|
цяпліц, аранжарэй…………………………………………………………………………………………………………………….. | 92 |
|
падсобнай гаспадаркі…………………………………………………………………………………………………………………. | 93 |
|
Тэхнiчны стан будынка: |
|
|
патрабуе капiтальнага рамонту……………………………………………………………………………………………………… | 94 |
|
мае: |
|
|
вадаправод………………………………………………………………………………………………………………………… | 95 |
|
цэнтральнае ацяпленне……………………………………………………………………………………………………………. | 96 |
|
каналiзацыю……………………………………………………………………………………………………………………….. | 97 |
|
пабудаваны па тыпавому праекту……………………………………………………………………………………………………. | 98 |
|
Кіраўнік рэспандэнта або ўпаўнаважаны на складанне |
| _______________________ |
| _______________________________ | |
(пасада) |
| (подпіс) |
| (ініцыялы, прозвішча) | |
|
|
|
|
| |
_____________________________________________________________________ |
| ____ _____________________ 20____ г. | |||
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кантактнай асобы, |
| (дата складання дзяржаўнай статыстычнай | |||
______________________________
* Раздзел V запаўняецца 1 раз у 5 гадоў пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2017/2018 навучальнага года.
| Пастанова |
УКАЗАННІ
па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-сд (Мінадукацыя) «Справаздача дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, дапаможнай школы-iнтэрната, санаторнай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячай вёскі (гарадка)» (далей – справаздача) прадстаўляюць дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы-інтэрнаты, дапаможныя школы-iнтэрнаты, санаторныя школы-інтэрнаты, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, дзіцячыя вёскі (гарадкі) (далей – установа).
2. Справаздача складаецца па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года.
Для даных, якія запаўняюцца за справаздачны перыяд, – гэта перыяд з 5 верасня мiнулага навучальнага года па 4 верасня бягучага навучальнага года.
3. Справаздача запаўняецца на падставе журналаў уліку і руху дзяцей, дакументаў аб нараджэнні дзяцей, дакументаў аб праваадносінах дзяцей з іх бацькамі, тэхнічнага пашпарта ўстановы, іншых першасных уліковых і іншых дакументаў.
4. Даныя ў справаздачы паказваюцца ў цэлых лічбах.
5. Сацыяльна-педагагічны цэнтр, які мае ў сваёй структуры дзіцячы сацыяльны прытулак, уключае ў сваю справаздачу даныя аб яго дзейнасці і запаўняе ўсе раздзелы справаздачы. Дзіцячы сацыяльны прытулак, які з’яўляецца структурным падраздзяленнем сацыяльна-педагагічнага цэнтра, асобна справаздачу не складае.
Сацыяльна-педагагічны цэнтр, які не мае ў сваёй структуры дзіцячага сацыяльнага прытулка, запаўняе ў справаздачы толькі радкі 30–32 раздзела ІІ «Звесткі аб выхаванцах, колькасці груп і месцаў», раздзел ІV «Колькасць і склад работнікаў» і раздзел V «Звесткі аб матэрыяльна-тэхнічнай базе ўстановы».
ГЛАВА 2
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІI «ЗВЕСТКІ АБ ВЫХАВАНЦАХ, КОЛЬКАСЦІ ГРУП І МЕСЦАЎ» І РАЗДЗЕЛА ІІI «ЗВЕСТКI АБ ПРЫБЫЦЦI I ВЫБЫЦЦI ВЫХАВАНЦАЎ»
6. Па радках 06–09 раздела ІІ прыводзяцца даныя аб узросце ўсіх выхаванцаў, пры гэтым узрост вызначаецца па ліку поўных гадоў на 5 верасня бягучага года на падставе дакумента аб нараджэнні.
7. У раздзеле ІІ паказваецца:
па радках 15 і 16 – колькасць адпаведна дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзросце да 18 гадоў;
па радках 17 і 18 – колькасць адпаведна асоб з ліку дзяцей-сірот і асоб з ліку дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзросце 18–23 гадоў;
па радку 19 – колькасць дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне рашэннямі камісій па справах непаўналетніх;
па радку 26 – колькасць выхаванцаў, якія па розных прычынах навучаюцца ў іншай установе агульнай сярэдняй адукацыі;
па радку 27 – колькасць усіх груп ва ўстанове;
па радку 28 – колькасць месцаў, якія павінны адпавядаць тэхнічнаму пашпарту будынка. Для будынкаў, якія не маюць тэхнічнага пашпарта, колькасць месцаў вызначаецца адпаведна дзеючым санітарным нормам і правілам;
па радку 29 – колькасць прыходзячых вучняў. Прыходзячыя вучні – гэта вучні, якія навучаюцца ў школе-інтэрнаце, а пражываюць у населеных пунктах, якія блізка размешчаны ад школы-інтэрната. Прыходзячыя вучні ў колькасць выхаванцаў не ўключаюцца.
8. Радкі 30–32 раздела ІІ запаўняюць толькі сацыяльна-педагагічныя цэнтры.
9. Пры запаўненні раздзела ІІ трэба мець на ўвазе:
сума даных па радках з 06 па 09 павінна быць роўная даным па радку 05;
сума даных па радках з 11 па 14 павінна быць роўная даным па радку 10;
сума даных па радках з 15 па 19 не павінна перавышаць даныя па радку 05;
даныя па радках 10, 21 i 26 не павінны перавышаць даныя па радку 05;
сума даных па радках з 22 па 25 павінна быць роўная даным па радку 21.
10. Па радку 55 раздзела ІІІ паказваецца колькасць выхаванцаў, якія будуць выпускацца ў бягучым навучальным годзе, і ў сувязі з гэтым ім неабходна выдзяліць сродкі на экіпіроўку (камплект адзення, абутку, мяккі інвентар і абсталяванне, грашовая дапамога па ўстаноўленых нормах).
11. Пры запаўненні раздзела ІІІ трэба мець на ўвазе:
даныя па радку 37 не павінны перавышаць даныя па радку 36;
даныя па радку 39 не павінны перавышаць даныя па радку 38;
даныя па радку 40 не павінны перавышаць даныя па радку 39;
сума даных па радках з 41 па 50, з 52 па 54 павінна быць роўная даным па радку 38;
сума даных па радках 35 і 36 за вылікам даных па радку 38 павінна быць роўная даным па радку 05 раздзела II.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІV «КОЛЬКАСЦЬ І СКЛАД РАБОТНІКАЎ»
12. У табліцы 4 паказваецца колькасць працуючых ва ўстанове работнікаў, уключаючы сумяшчальнікаў:
па радку 62 паказваюцца даныя аб усіх педагагічных работніках установы;
радок 65 запаўняюць толькі сацыяльна-педагагічныя цэнтры, якія маюць у сваёй структуры дзіцячыя сацыяльныя прытулкі;
па радках 69 і 71 сацыяльна-педагагічныя цэнтры, якія маюць ў сваёй структуры дзіцячыя сацыяльныя прытулкі, паказваюць з агульнай колькасці работнікаў – адпаведна колькасць педагогаў-псіхолагаў і колькасць педагогаў сацыяльных, якія забяспечваюць работу дзіцячых сацыяльных прытулкаў;
па радку 72 паказваюцца даныя аб настаўніках-лагапедах, сурдапедагогах, тыфлапедагогах, алігафрэнапедагогах, якія маюць вышэйшую дэфекталагічную адукацыю ці кваліфікацыю настаўнік-дэфектолаг;
радок 73 запаўняюць толькі дзіцячыя вёскі (гарадкі);
па радку 74 паказваюцца даныя аб інструктарах па фізічнай культуры, педагогаў дадатковай адукацыi, музычных кіраўніках і іншых;
па радках 76 і 77 паказваюцца даныя аб медыцынскіх работніках установы;
па радку 78 паказваюцца даныя аб рабочых, вадзіцелях і іншых работніках, не занятых педагагічнай дзейнасцю.
13. Пры запаўненні табліцы 4 трэба мець на ўвазе:
сума даных па радках 62, з 75 па 78 павінна быць роўная даным па радку 61;
сума даных па радках з 63 па 68, 70, з 72 па 74 павінна быць роўная даным па радку 62;
сума даных у графах з 4 па 6 павінна быць роўная даным у графе 1;
па радках 61 і 62 сума даных у графах 7, 9, 11 і 13 не павінна перавышаць даныя ў графе 1, а сума даных у графах 8, 10, 12, 14 не павінна перавышаць даныя ў графе 4;
па радках з 63 па 68, 70, 72, 74, 76 i 77 сума даных у графах 7, 9, 11, 13 павінна быць роўная даным у графе 1, а сума даных у графах 8, 10, 12, 14 павінна быць роўная даным у графе 4.
14. Па радку 79 табліцы 5 паказваецца напаўняльнасць дзіцячага сацыяльнага прытулка ў працэнтах, якая разлічваецца наступным чынам: колькасць чалавека-дзён падзяліць на колькасць дзён працы дзіцячага сацыяльнага прытулка ў справаздачным перыядзе, падзяліць на колькасць месцаў у дзіцячым сацыяльным прытулку і памножыць на 100.
Колькасць чалавека-дзён – гэта агульная колькасць дзён, праведзеных ва ўстанове кожным з дзяцей па спіску за перыяд з 5 верасня мiнулага навучальнага года па 4 верасня бягучага навучальнага года.
ГЛАВА 4
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА V «ЗВЕСТКІ АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ БАЗЕ ЎСТАНОВЫ»
15. Раздзел V запаўняецца 1 раз у 5 гадоў пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2017/2018 навучальнага года.
16. Па радку 80 табліцы 6 паказваецца агульная плошча ўсiх памяшканняў установы на 5 верасня бягучага навучальнага года ў квадратных метрах.
У агульную плошчу ўключаецца плошча занятых i свабодных пакояў для размяшчэння выхаванцаў, кабiнетаў загадчыка i ўрача, дапаможных памяшканняў, кухнi, калiдораў, раздзявальняў, умывальных пакояў, вестыбюляў. У агульнай плошчы памяшканняў трэба ўлiчваць таксама тую частку падвалаў i паўпадвалаў, якая выкарыстоўваецца для патрэб установы.
Не ўключаецца ў агульную плошчу свабодная плошча падвалаў i паўпадвалаў, плошча, занятая пад склады, а таксама плошча лесвiчных клетак, санвузлоў i надворных пабудоў (хлявоў, гаражоў).
Для запаўнення даных аб плошчы выкарыстоўваецца тэхнiчны пашпарт установы.
17. У табліцы 7:
па радках 84–98 пры наяўнасці паказчыка ўстанова ставiць код 1, пры адсутнасці паказчыка – код 2;
па радку 94 код 1 паказваецца пры патрэбнасці ў капітальным рамонце на падставе акта (заключэння) ці складзенага ва ўстаноўленным парадку іншага дакумента, які характарызуе стан будынка;
па радку 96 ўстанова ставiць: код 1 – калі ўстанова абаграваецца ад сваёй дамавой кацельнай, індывідуальнага ацяпляльнага катла, групавой (квартальнай), аб’яднанай ці раённай кацельнай, ад цеплаэлектрацэнтралі, а таксама ад ўстаноўкі аўтаматычнага газавага водагагравальніка; код 2 – калi ва ўстанове пячное ацяпленне.
Заўвага. Тэрміналогія, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькі для запаўнення справаздачы.