ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 кастрычніка 2016 г. № 841
Аб узнагароджанні дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у развіццё грамадскага транспарту рэспублікі, якаснае забеспячэнне транспартнага абслугоўвання насельніцтва г. Мінска і Мінскага раёна ўзнагародзіць дзяржаўную ўстанову «Сталічны транспарт і сувязь» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.