ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 кастрычніка 2016 г. № 43
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла па вул. Міцкевіча, у парку г. Ліда, Гродзенская вобласць»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла па вул. Міцкевіча, у парку г. Ліда, Гродзенская вобласць».
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла па вул. Міцкевіча, у парку г. Ліда, Гродзенская вобласць»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла па вул. Міцкевіча, у парку г. Ліда, Гродзенская вобласць» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай