ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 студзеня 2017 г. № 6
Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2012 г. № 91
Утратило силу постановлением Министерства культуры Республики Беларусь от 16 октября 2025 г. № 104 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 11-2/44106 от 05.11.2025 г.) <W22544106>
На падставе падпункта 5.5 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 28 снежня 2012 г. № 91 «Аб зацверджанні Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення агляду нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 08.03.2013, 8/27016) наступныя змяненнi:
1.1. у назве і пункце 1 слова «аб’ектаў» замяніць словам «матэрыяльных»;
1.2. у Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення агляду нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, зацверджанай гэтай пастановай:
у назве і пункце 1 слова «аб’ектаў» замяніць словам «матэрыяльных»;
у пункце 2 словы «аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей» замяніць словам «культуры»;
пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«3. Асноўнай мэтай агляду з’яўляецца ацэнка выканання ўласнiкамі (карыстальнiкамі) нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi), землекарыстальнікамі, на зямельных участках якіх размешчаны гiсторыка-культурныя каштоўнасці, патрабаванняў заканадаўства ў сферы культуры.»;
у абзацы трэцім пункта 4 словы «аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей» замяніць словам «культуры»;
пункт 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«5. Да ажыццяўлення агляду спецыялістамі праводзіцца работа па зборы інфармацыі аб наяўнасці ахоўнага абавязацельства, пашпарта матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, дазволаў на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.»;
у частцы першай пункта 7:
абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«прозвішча і ініцыялы ўласніка (карыстальнiка) гiсторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць;»;
у абзацы дзясятым словы «аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей» замяніць словам «культуры»;
у пункце 9 словы «ўласнiкаў (уладальнiкаў) гiсторыка-культурных каштоўнасцей або ўладальнiкаў зямельных участкаў, на якiх размешчаны помнiк археалогii» і «аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей» замяніць адпаведна словамі «ўласнiкаў (карыстальнiкаў) гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнiкаў, на зямельных участках якіх размешчаны гiсторыка-культурныя каштоўнасці» і «культуры».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Мiнiстр |
Б.У.Святлоў |