ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 ліпеня 2017 г. № 40
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік» каля в. Машніца Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік» каля в. Машніца Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік» каля в. Машніца Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці