ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 ліпеня 2017 г. № 43
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Брацкая магіла» 1944 год і «Брацкая магіла» 1941–1944 гады на могілках па вул. 8 Сакавіка ў г. Барысаве
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зонаховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Брацкая магіла» 1944 год і «Брацкая магіла» 1941–1944 гады на могілках па вул. 8 Сакавіка ў г. Барысаве.