ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 жніўня 2017 г. № 666
Аб узнагароджанні А.У.Раманоўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства ўзнагародзіць генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка» Раманоўскага Аляксандра Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.