ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 верасня 2017 г. № 688
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканальванне казначэйскай сістэмы выканання бюджэтаў Грузінскую Тамару Вікенцьеўну, намесніка начальніка Галоўнага дзяржаўнага казначэйства – начальніка ўпраўлення выканання бюджэту Міністэрства фінансаў;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне вытворчасці каштоўных папер і дакументаў Кіслухіна Сяргея Уладзіміравіча, дырэктара Дэпартамента дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў;
шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё арганізацыі Мелехава Сяргея Мікалаевіча, слесара-рамонтніка станкоў з праграмным кіраваннем адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскі завод трактарных запасных частак»;