ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 лістапада 2017 г. № 149
Аб унясенні дапаўнення ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 94
На падставе абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании», падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049 «Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пункт 15 Палажэння аб дапаможнай школе (дапаможнай школе-інтэрнаце), зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 94 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 124, 8/24341), дапоўніць часткай другой наступнага зместу:
«Дапаможная школа-інтэрнат забяспечвае рэалізацыю мерапрыемстваў комплекснай рэабілітацыі навучэнцаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія з’яўляюцца яе выхаванцамі і спажыванне якімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, ужыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Першы намеснік Міністра | В.А.Богуш |
УЗГОДНЕНА Міністр фінансаў У.В.Амарын 24.10.2017 | УЗГОДНЕНА Міністр аховы здароўя В.А.Малашка 26.10.2017 |
|
|
УЗГОДНЕНА Першы намеснік Міністра А.В.Лабовіч 30.10.2017 | УЗГОДНЕНА Старшыня А.В.Ліс 25.10.2017 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня М.М.Шарснёў 24.10.2017 | УЗГОДНЕНА Старшыня У.А.Дворнік 24.10.2017 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня У.В.Краўцоў 25.10.2017 | УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні А.І.Чыкіда 25.10.2017 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня А.М.Ісачанка 30.10.2017 | УЗГОДНЕНА Старшыня А.В.Шорац 24.10.2017 |