ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 студзеня 2018 г. № 1
Аб закрыцці Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Адэсе (Украіна)
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1996 г. № 247 «Об утверждении Положения о дипломатических представительствах и консульских учреждениях Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Закрыць да 23 лютага 2018 г. Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г. Адэсе (Украіна).
2. Mіністэpствy замежных спраў прыняць неабходныя меры па закрыцці Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Адэсе (Украіна) з ажыццяўленнем фінансавання расходаў па яго закрыцці ў межах сродкаў, прадугледжаных на ўтрыманне дадзенай замежнай установы.
3. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2011 г. № 288 «Об открытии Генерального консульства Республики Беларусь в г. Одессе (Украина)» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 32, 5/33443).
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 3, які ўступае ў сілу з 23 лютага 2018 г.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь | А.Кабякоў |