ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 студзеня 2018 г. № 55
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
забеспячэнне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі насельніцтву, укараненне сучасных медыцынскіх тэхналогій, новых метадаў дыягностыкі і лячэння захворванняў установу аховы здароўя «Магілёўская абласная дзіцячая бальніца»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры: