ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 студзеня 2018 г. № 269-ПСР6
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ў галіне адукацыі:
Сцяпанаву Дзіну Алегаўну – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г. Гарадка»;
Шарая Рыгора Сцяпанавіча – педагога дадатковай адукацыі ўстановы адукацыі «Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесіянальна-тэхнічны каледж»;
за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь загадчыка кафедры тэрапіі № 1 факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт» Падпалава Уладзіслава Паўлавіча;