ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2018 г. № 271-ПСР6
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
Мержый Вольгу Мікалаеўну – дырэктара ўстановы «Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;
Саўчанка Галіну Мікалаеўну – дырэктара дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;
дзяржаўную ўстанову адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Магілёва».