ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 лютага 2018 г. № 5
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Пакроўскі сабор; 7 мазаічных пано» па вул. Куйбышава і «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа» па вул. Куйбышава, 34 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Пакроўскі сабор; 7 мазаічных пано» па вул. Куйбышава і «Касцёл Узвіжання Святога Крыжа» па вул. Куйбышава, 34 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.