ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 лютага 2018 г. № 282-ПСР6
Аб узнагароджанні А.М.Івашкевіча, А.В.Мікуліча і Л.М.Пасяленцавай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання і вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
Івашкевіча Алега Мікалаевіча – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі лянок» Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці;
Мікуліча Аляксея Васільевіча – дырэктара камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Манькавічы» Столінскага раёна Брэсцкай вобласці;
Пасяленцаву Ларысу Міхайлаўну – першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта Магілёўскай вобласці.