ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 сакавіка 2018 г. № 292-ПСР6
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
Богдана Алега Міхайлавіча – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускае ўпраўленне механізацыі»;
Вайцэховіча Яўгенія Сяргеевіча – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407»;
Варановіча Валянціна Іванавіча – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Завод Промбурвод»;
Іванковіча Валерыя Валер’евіча – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «АМКАДОР» – кіруючая кампанія холдынга»;
Летава Ігара Леанідавіча – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі завод колавых цягачоў».