ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 сакавіка 2018 г. № 294-ПСР6
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
за вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ў сферы выдавецкай справы:
Алейніка Рамана Сцяпанавіча – генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку»;
Маланяка Ігара Мікалаевіча – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Паліграфкамбінат імя Я.Коласа»;
за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры дырэктара ўстановы культуры «Магілёўскі абласны тэатр лялек» Андрэенку Уладзіміра Сцяпанавіча;