ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 сакавіка 2018 г. № 10
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283
Утратило силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 20 сентября 2022 г. № 327 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/39027 от 16.11.2022 г.) <W22239027>
На падставе падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2018 г. № 30 «О приеме в учреждения общего среднего образования и обучении в них», пункта 4 артыкула 19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 42, 8/25102; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 18.03.2014, 8/28415), наступныя дапаўненні і змяненні:
1.1. пункт 42 пасля слова «ліку» дапоўніць словамі «класах з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні,»;
1.2. дапоўніць Палажэнне пунктам 431 наступнага зместу:
«431. Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
Пералік вучэбных прадметаў, якія могуць вывучацца на павышаным узроўні, вызначаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам установы агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду.
Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні фарміруюцца з ліку асоб, якія выказалі жаданне вывучаць на павышаным узроўні асобныя вучэбныя прадметы і маюць па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па дадзеных вучэбных прадметах адзнакі не ніжэй за 7 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 6 балаў, на падставе заяў гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.»;
1.3. частку трэцюю пункта 53 выключыць;
1.4. у пункце 54:
абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«на групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова» з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за дзевяць вучняў. Па рашэнні ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, узгодненым з фінансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, дапускаецца дзяленне класа на групы з меншай напаўняльнасцю за кошт вучэбных гадзін, якія ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў;»;
у абзацы сёмым словы «вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Матэматыка»;
у абзацы восьмым словы «вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Фізіка»;
у абзацы дзявятым словы «вучэбных прадметаў «Хімія» і «Біялогія» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Біялогія»;
у абзацы дзясятым словы «вучэбных прадметаў «Хімія» і «Біялогія» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Хімія»;
1.5. пункт 59 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«59. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці на працягу навучальнага года праводзяцца факультатыўныя заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду, а з вучнямі, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчаны на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па радыяцыйнай бяспецы. У спецыялізаваным ліцэі з вучнямі VII–XI класаў праводзяцца факультатыўныя заняткі, накіраваныя на атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для службы ў органах унутраных спраў або органах ці падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. З мэтай забеспячэння атрымання вучнямі сувораўскіх вучылішчаў першапачатковых ведаў і навыкаў у ваеннай справе, якія неабходны для выбару прафесіі, службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, на працягу навучальнага года з вучнямі VII–XI класаў праводзяцца ў шосты школьны дзень факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах ваеннай справы.»;
1.6. у частцы трэцяй пункта 62 словы «або дадатковая абарона ў» і «або дадатковай абароне» замяніць адпаведна словамі «, дадатковая абарона або прытулак у» і «, дадатковай абароны або прытулку»;
1.7. з пункта 64 словы «, што размешчана ў сельскім населеным пункце,» і «у раёне» выключыць;
1.8. пункт 84 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«84. Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі, акрамя дакументаў, пералічаных у пункце 79 дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі:
пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці права на льготы).»;
1.9. у пункце 86:
з частак першай і другой словы «базавай адукацыі,» выключыць;
дапоўніць пункт часткамі трэцяй – шостай наступнага зместу:
«Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца без уступных іспытаў.
Асобы, якія атрымалі пачатковую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкі іх здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.
Асобы, што атрымалі агульную базавую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі без уступных іспытаў і праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.»;
1.10. пункт 90 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«90. Пераздача ўступных іспытаў пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыі на свабодныя месцы ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў не дапускаецца.
Паўторнае правядзенне праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў не дапускаецца.»;
1.11. пункт 92 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«92. Вынікі ўступных іспытаў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама для атрымання сярэдняй адукацыі на свабодныя месцы ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў у адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.»;
1.12. пункт 94 выключыць;
1.13. пункт 95 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«95. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў I–XI класы (у тым ліку пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых жа ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пры прыёме ў X–XII (XI–XIII) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы), за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой дадзенага пункта.
Заява падаецца асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы):
у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій – каледжаў мастацтваў;
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;
у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–XI класы гімназій – каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;
у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X і XI класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.
Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:
вучэбныя прадметы, якія жадае вывучаць на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці);
галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі – каледжа мастацтваў;
галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў.
Пры прыёме ў вячэрнюю школу (вячэрнія класы) асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыі або спецыяльнай адукацыі.»;
1.14. у пункце 96 словы «абзацы сёмым часткі першай» замяніць словамі «абзацы трэцім часткі другой»;
1.15. абзац другі пункта 113 пасля слоў «базавай адукацыі» дапоўніць словамі «ў гімназіі – каледжы мастацтваў»;
1.16. з пункта 114 словы «базавай адукацыі,» выключыць;
1.17. пункт 117 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«117. На падставе рашэння прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі, прыём для атрымання адпаведнай адукацыі ў якую ажыццяўляецца па конкурсе, кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у лік вучняў у наступныя тэрміны:
не пазней за 12 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій – каледжаў мастацтваў;
не пазней за 25 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;
не пазней за 15 жніўня года прыёму пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–XI класы гімназій – каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;
не пазней за 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме ў X клас сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў II (VI)–IX класы базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў і пры прыёме на свабодныя месцы ў X і XI класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.»;
1.18. у частцы другой пункта 125 словы «ў V і X класы і на свабодныя месцы ў VI–IX і XI класы» замяніць словамі «на свабодныя месцы ў V–XI класы»;
1.19. пункты 126 і 127 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«126. Пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 2 па 12 жніўня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.
127. Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым ліку дата рэзервовага дня, а таксама форма правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.»;
1.20. пункты 128 і 129 выключыць;
1.21. пункты 130 і 131 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«130. Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца наступныя заданні:
тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем, тэставыя заданні, тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме;
тэарэтычныя пытанні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме;
тэарэтычныя пытанні і практычнае заданне (практычныя заданні) для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў.
Заданні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў аб’ядноўваюцца ў білеты.
Практычныя заданні, што прадугледжваюцца білетамі, распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі адпаведнай установы адукацыі і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных іспытаў.
Заданні для правядзення ўступных іспытаў, названыя ў частцы першай гэтага пункта, зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
131. Час на правядзенне ўступнага іспыту ў пісьмовай форме па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін. Час для падрыхтоўкі да адказу па заданнях уступнага іспыту, што праводзіцца ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры фарміраванні білетаў для яго правядзення, але не больш чым за 30 хвілін.»;
1.22. з абзаца першага пункта 132, пунктаў 133, 136 словы «пры прыёме асоб у класы, названыя ў частках першай і другой пункта 129 дадзенага Палажэння,» выключыць;
1.23. з пункта 134 словы «базавай адукацыі,» выключыць;
1.24. пункт 143 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«143. Пры прыёме асоб у X клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 16 па 20 чэрвеня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.»;
1.25. у частцы першай пункта 152 словы «абзацы другім часткі першай пункта» замяніць словам «пункце»;
1.26. пункты 188 і 189 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«188. Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, праходзяць праверку здольнасцей у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.
Пры прыёме асоб на свабодныя месцы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя іспыты ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары асобы), «Матэматыка» і праходзяць праверку здольнасцей у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.
189. Парадак праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі – каледжы мастацтваў вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Праверка здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі – каледжы мастацтваў праводзіцца ў перыяд з 2 па 10 чэрвеня года прыёму.»;
1.27. пункт 196 выключыць;
1.28. у пункце 197 словы «часткай трэцяй пункта 127 і пунктам 128» замяніць словамі «пунктам 127»;
1.29. частку першую пункта 198 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«198. Даты правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, у тым ліку дата рэзервовага дня, пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў X–XI класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і даводзяцца да асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, праз сродкі масавай інфармацыі.»;
1.30. у частцы першай пункта 199 слова «адпаведныя» замяніць лічбамі «X–XI».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр | І.В.Карпенка |
УЗГОДНЕНА Старшыня А.В.Ліс 26.02.2018 | УЗГОДНЕНА Старшыня М.М.Шарснёў 26.02.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні А.В.Мікалуцкі 23.02.2018 | УЗГОДНЕНА Старшыня У.В.Краўцоў 23.02.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні І.М.Макар 23.02.2018 | УЗГОДНЕНА Старшыня У.В.Даманеўскі 23.02.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня А.В.Шорац 23.02.2018 | УЗГОДНЕНА Старшыня Дзяржаўнага А.П.Лапо 22.02.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Міністр абароны А.А.Раўкоў 22.02.2018 | УЗГОДНЕНА Міністр аховы здароўя В.А.Малашка 22.02.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Першы намеснік І.У.Дрыга 27.02.2018 | УЗГОДНЕНА Міністр У.А.Вашчанка 27.02.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Міністр прыродных А.П.Худык 22.02.2018 | УЗГОДНЕНА Першы намеснік В.В.Дурноў 21.02.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Міністр працы І.А.Касцевіч 23.02.2018 | УЗГОДНЕНА Міністр І.А.Шуневіч 26.02.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Міністр фінансаў У.В.Амарын 03.03.2018 | УЗГОДНЕНА Міністр эканомікі У.І.Зіноўскі 26.02.2018 |