ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 мая 2018 г. № 37
Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 11 августа 2026 г. № 140 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 11-2/45185 от 25.08.2026 г.) <W22645185>
На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049 «Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу), зацверджаную пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.10.2012, 8/26473; 13.05.2014, 8/28651; 06.12.2014, 8/29333; 30.05.2017, 8/32073), наступныя змяненні:
1.1. пункт 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«11. Атэстацыйная камісія ствараецца ў арганізацыі сістэмы адукацыі, структурных падраздзяленнях абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – аддзел (упраўленне) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа).»;
1.2. частку пятую пункта 14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«У рабоце атэстацыйнай камісіі могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўніку аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і вышэйстаячага прафсаюзнага органа.»;
1.3. у пункце 201 словы «начальніка ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)» замяніць словамі «кіраўніка структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі»;
1.4. у частцы першай пункта 34 і частцы першай пункта 35 словы «дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» замяніць словамі «ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»;
1.5. у частках першай і трэцяй пункта 54 словы «ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)» замяніць словамі «структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі»;
1.6. утратил силу.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, за выключэннем падпунктаў 1.1–1.3 і 1.5 пункта 1, якія ўступаюць у сілу з 1 чэрвеня 2018 г.
Міністр |
І.В.Карпенка |
УЗГОДНЕНА Міністр працы І.А.Касцевіч 25.04.2018 |
УЗГОДНЕНА Міністр аховы здароўя В.А.Малашка 23.04.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Міністр культуры Ю.П.Бондар 02.05.2018 |
УЗГОДНЕНА Міністр спорту і турызму С.М.Кавальчук 23.04.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня А.В.Ліс 25.04.2018 |
УЗГОДНЕНА Старшыня М.М.Шарснёў 23.04.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня У.А.Дворнік 23.04.2018 |
УЗГОДНЕНА Старшыня У.В.Краўцоў 23.04.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня У.В.Даманеўскі 25.04.2018 |
УЗГОДНЕНА Старшыня А.М.Ісачанка 26.04.2018 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня А.В.Шорац 24.04.2018 |
УЗГОДНЕНА Старшыня Беларускага А.А.Бойка 23.04.2018 |