УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 жніўня 2018 г. № 308
Аб афіцыйных геральдычных сімвалах
У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства адукацыі пастанаўляю:
1. Заснаваць:
эмблему Міністэрства адукацыі;
флаг Міністэрства адукацыі.
2. Зацвердзіць:
Палажэнне аб эмблеме Міністэрства адукацыі, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца);
Палажэнне аб флагу Міністэрства адукацыі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў ажыццяўляць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства адукацыі, і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Выява флага Міністэрства адукацыі (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)