ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 жніўня 2018 г. № 390-ПСР6
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу:
Бісуна Юрыя Юр’евіча – старшыню Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці;
Жукавец Лідзію Кірылаўну – дырэктара камунальнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Рынак Кастрычніцкі» г. Салігорска Мінскай вобласці;
за заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання і шматгадовую добрасумленную працу старшыню Ёдскага сельскага Савета дэпутатаў Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Катовіча Віктара Віктаравіча;
за вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, заслугі ў развіцці заканадаўства дырэктара дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Лагойскі лясгас» Крыскевіча Яўгенія Леанідавіча;