УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 кастрычніка 2018 г. № 412
Аб устанаўленні юбілейнага медаля
У азнаменаванне 100-годдзя ўтварэння сістэмы органаў дыпламатычнай службы Беларусі:
1. Устанавіць юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі».
2. Зацвердзіць Палажэнне аб юбілейным медалі «100 год дыпламатычнай службе Беларусі», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб юбілейных медалёў «100 год дыпламатычнай службе Беларусі» і пасведчанняў да іх ажыццявіць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне органаў дыпламатычнай службы, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.