ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 сакавіка 2019 г. № 192
Аб узнагароджанні В.С.Мацюшэўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую дзейнасць, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у забеспячэнне развіцця эканамічнага патэнцыялу і банкаўскага сектара Рэспублікі Беларусь узнагародзіць старшыню праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Белзнешэканамбанк» Мацюшэўскага Васіля Станіслававіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.