ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 красавіка 2019 г. № 236
Аб назначэнні А.Р.Клабука членам Міждзяржаўнага савета па прамысловай бяспецы
У адпаведнасці з Пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння прамысловай бяспекі на небяспечных прамысловых аб’ектах ад 28 верасня 2001 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Назначыць начальніка Дэпартамента па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Клабука Аляксандра Рыгоравіча членам Міждзяржаўнага савета па прамысловай бяспецы.
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 жніўня 2011 г. № 1077 «Аб назначэнні А.М.Кудрашова паўнамоцным прадстаўніком у Міждзяржаўным савеце па прамысловай бяспецы».