УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 красавіка 2019 г. № 154
Аб узнагароджанні
За прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, значныя спартыўныя дасягненні:
1. Узнагародзіць медалём «За працоўныя заслугі» старшага трэнера-выкладчыка па цяжкай атлетыцы дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» Сізянка Валерыя Рыгоравіча.
2. Прысвоіць ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы Наумавай Дар’і Сяргееўне.