Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Падліковай палатай Азербайджанскай Рэспублікі, Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай службай аўдыту Грузіі і Падліковай палатай Украіны
Уступіў у сілу 11 ліпеня 2019 года
Падліковая палата Азербайджанскай Рэспублікі, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная служба аўдыту Грузіі і Падліковая палата Украіны, якія ў далейшым называюцца «Бакі»,
грунтуючыся на прынцыпах узаемнай павагі, даверу і партнёрства,
кіруючыся мэтамі і прынцыпамі Міжнароднай арганізацыі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (INTOSAI), Еўрапейскай арганізацыі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (EUROSAI) і Азіяцкай арганізацыі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ASOSAI),
абапіраючыся на прынцыпы шматбаковага рэгіянальнага супрацоўніцтва, выказваючы ўзаемнае жаданне палепшыць практыку знешняга дзяржаўнага аўдыту,
пагадзіліся аб наступным: