РАШЭННЕ БАРАНАВІЦКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
14 лютага 2020 г. № 325
Аб устанаўленні форм транспартных дакументаў
На падставе часткі пятай артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2007 г. № 278-З «Об автомобильном транспорте и автомобильных перевозках», часткі дзясятай пункта 27 Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2008 г. № 972, Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Устанавіць формы:
1.1. бланка білета на адну паездку на гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах згодна дадатку 1;
1.2. бланка білета шматразовага карыстання на гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах згодна дадатку 2