УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 лістапада 2020 г. № 410
Аб афіцыйных геральдычных сімвалах
У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Гродзенскага раёна пастанаўляю:
1. Заснаваць:
герб Гродзенскага раёна;
флаг Гродзенскага раёна.
2. Зацвердзіць:
Палажэнне аб гербе Гродзенскага раёна, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);
Палажэнне аб флагу Гродзенскага раёна, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў ажыццяўляць за кошт сродкаў, прадугледжаных у раённым бюджэце Гродзенскага раёна, і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь | А.Лукашэнка |
| Указ Прэзідэнта |
ПАЛАЖЭННЕ
аб гербе Гродзенскага раёна
1. Герб Гродзенскага раёна з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Герб Гродзенскага раёна – уласнасць Гродзенскага раёна, права распараджэння якой мае Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.
2. Выява герба Гродзенскага раёна размяшчаецца на будынках, у якіх знаходзяцца органы мясцовага кіравання і самакіравання Гродзенскага раёна, а таксама ў памяшканнях для пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, герба Гродзенскага раёна і іншых гербаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».
Герб Гродзенскага раёна можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, а таксама пры правядзенні народных, працоўных, сямейных свят, спартыўных гульняў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне герба Гродзенскага раёна ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць дадзена па рашэнні Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта.
| Указ Прэзідэнта |
АПІСАННЕ
герба Гродзенскага раёна
Герб Гродзенскага раёна ўяўляе сабой чырвоны варажскі шчыт, апраўлены справа і злева слупамі серабрыстага колеру, зверху – папярочкай такога ж колеру, знізу – хвалістай блакітнай пятой. У цэнтры поля размешчана залацістая галава зубра з рагамі серабрыстага колеру.
| Указ Прэзідэнта |
ВЫЯВА
герба Гродзенскага раёна
(каляровая)
| Указ Прэзідэнта |
ВЫЯВА
герба Гродзенскага раёна
(з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)
| Указ Прэзідэнта |
ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Гродзенскага раёна
1. Флаг Гродзенскага раёна з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Флаг Гродзенскага раёна – уласнасць Гродзенскага раёна, права распараджэння якой мае Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.
2. Флаг Гродзенскага раёна размяшчаецца на будынках, у якіх знаходзяцца органы мясцовага кіравання і самакіравання Гродзенскага раёна, а таксама ў памяшканнях для пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага Гродзенскага раёна і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».
Флаг Гродзенскага раёна можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, а таксама пры правядзенні народных, працоўных, сямейных свят, спартыўных гульняў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне флага Гродзенскага раёна ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць дадзена па рашэнні Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта.
| Указ Прэзідэнта |
АПІСАННЕ
флага Гродзенскага раёна
Флаг Гродзенскага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры вонкавага боку якога размешчаны герб Гродзенскага раёна.
| Указ Прэзідэнта |
ВЫЯВА
флага Гродзенскага раёна (каляровая)
| Указ Прэзідэнта |
ВЫЯВА
флага Гродзенскага раёна
(з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)