ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 студзеня 2021 г. № 86-З
Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах»
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 18 снежня 2020 г.
Адобраны Саветам Рэспублікі 18 снежня 2020 г.
Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2012 г. № 384-З «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» наступныя змяненні:
1. Артыкул 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Артыкул 1. Афіцыйныя геральдычныя сімвалы
Пад афіцыйнымі геральдычнымі сімваламі ў мэтах гэтага Закона разумеюцца заснаваныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі (службовымі асобамі), іншымі арганізацыямі сімвалы, якія адлюстроўваюць гістарычныя, геаграфічныя, нацыянальныя, сацыяльныя, культурныя, тапанімічныя і іншыя традыцыі і асаблівасці, з’яўляюцца сродкамі заахвочвання, ідэнтыфікацыі, ганаровымі сімваламі або ўказваюць на ўстанову адукацыі, якую скончыла асоба, службовую ці іншую прыналежнасць.