ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 студзеня 2021 г. № 86-З

Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 18 снежня 2020 г.
Адобраны Саветам Рэспублікі 18 снежня 2020 г.

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2012 г. № 384-З «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» наступныя змяненні:

1. Артыкул 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 1. Афіцыйныя геральдычныя сімвалы

Пад афіцыйнымі геральдычнымі сімваламі ў мэтах гэтага Закона разумеюцца заснаваныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі (службовымі асобамі), іншымі арганізацыямі сімвалы, якія адлюстроўваюць гістарычныя, геаграфічныя, нацыянальныя, сацыяльныя, культурныя, тапанімічныя і іншыя традыцыі і асаблівасці, з’яўляюцца сродкамі заахвочвання, ідэнтыфікацыі, ганаровымі сімваламі або ўказваюць на ўстанову адукацыі, якую скончыла асоба, службовую ці іншую прыналежнасць.

:''
Избранная закладка
Добавить новую папку
Папка 1
Папка 1-2
Папка 1-2
Папка 1-3
Папка 1-3
Папка 1-4
Папка 2
Папка 3