ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 сакавіка 2021 г. № 145
Аб змяненні пастановы Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 1996 г. № 236
На падставе падпункта 16.3 пункта 16 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. № 27 «Об оплате труда работников бюджетных организаций» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Частку другую пункта 4 пастановы Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 1996 г. № 236 «Аб пераўтварэнні Фонду фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь у Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў» выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Аплата працы запрошаных экспертаў па праектах, фінансаванне рэалізацыі якіх плануецца цалкам або часткова за кошт дзяржаўных сродкаў дадзенага фонду шляхам выдзялення грантаў для маладых вучоных, ажыццяўляецца ў памеры 30 працэнтаў ад базавай велічыні за гадзіну з улікам фактычна затрачанага кожным экспертам часу на правядзенне экспертызы праектаў.».