УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 мая 2021 г. № 198
Аб устанаўленні юбілейнага медаля
У азнаменаванне 100-годдзя ўтварэння сістэмы эканамічных органаў Беларусі:
1. Устанавіць юбілейны медаль «100 год беларускім эканамічным органам».
2. Зацвердзіць Палажэнне аб юбілейным медалі «100 год беларускім эканамічным органам», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб юбілейных медалёў «100 год беларускім эканамічным органам» і пасведчанняў да іх ажыццявіць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства эканомікі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.