ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 мая 2021 г. № 36
Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2017 г. № 60
Утратило силу постановлением Министерства культуры Республики Беларусь от 21 октября 2026 г. № 116 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 11-3/45389 от 28.10.2026 г.) <W22645389p>
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў праект зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Навагрудка, які зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2017 г. № 60, наступныя змяненні:
1.1. у другім абзацы пункта 69 слова «шасці» замяніць словам «пяці»;
1.2. у трэцім абзацы пункта 69 словы «7,95 га» замяніць словамі «7,55 га»;
1.3. пункт 73 выключыць;
1.4. у першым і чацвёртым абзацах пункта 74 слова «пятага» замяніць словам «чацвёртага»;
1.5. у першым і пятым абзацах пункта 75 слова «шостага» замяніць словам «пятага»;
1.6. дадатак 2 да гэтага праекта выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр | А.М.Маркевіч |