УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 ліпеня 2021 г. № 287
Аб забеспячэнні работнікаў сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Изменения и дополнения:
Указ Президента Республики Беларусь от 20 апреля 2023 г. № 117 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.04.2023, 1/20832) – новая редакция <P32300117>
У мэтах забеспячэння работнікаў сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прадметамі форменнага адзення і знакамі адрознення пастанаўляю:
1. Заснаваць:
1.1. форменнае адзенне:
асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;
работнікаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;