УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 красавіка 2022 г. № 143
Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2003 г. № 128 «Об учреждении нагрудных знаков Вооруженных Сил Республики Беларусь, транспортных войск, органов пограничной службы и государственной безопасности» выкласці ў новай рэдакцыі:
«УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Аб нагрудных знаках
У мэтах павышэння прэстыжу ваеннай службы, ацэнкі ратнай працы і прафесійнага майстэрства, развіцця і ўмацавання воінскіх традыцый і таварыства пастанаўляю:
1. Заснаваць:
нагрудныя кваліфікацыйныя знакі адзнакі «Спецыяліст-майстар», «Спецыяліст 1-га класа», «Спецыяліст 2-га класа», «Спецыяліст 3-га класа», «Ваенны лётчык-снайпер», «Ваенны лётчык 1-га класа», «Ваенны лётчык 2-га класа», «Ваенны лётчык 3-га класа», «Ваенны штурман-снайпер», «Ваенны штурман 1-га класа», «Ваенны штурман 2-га класа», «Ваенны штурман 3-га класа», «Воін-спартсмен І ступені», «Воін-спартсмен ІІ ступені», «Парашутыст», «Парашутыст-выдатнік», «Інструктар-парашутыст», «За адзнаку пры выкананні воінскага абавязку», «Лепшы спецыяліст», «Выдатнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;