ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 жніўня 2022 г. № 234
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб атэстацыі ў парадку экстэрнату
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 22 декабря 2025 г. № 231 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 11-2/44400 от 31.12.2025 г.) <W22544400>
На падставе пункта 4 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Інструкцыю аб атэстацыі ў парадку экстэрнату (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2022 г.
ІНСТРУКЦЫЯ
аб атэстацыі ў парадку экстэрнату
1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак правядзення атэстацыі ў парадку экстэрнату.
2. Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца дзяржаўнай установай агульнай сярэдняй адукацыі. Дзяржаўныя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, якія праводзяць атэстацыю ў парадку экстэрнату (далей – установа адукацыі), вызначаюцца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, які ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей – аддзел (упраўленне) адукацыі).