ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 верасня 2022 г. № 320
Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2011 г. № 33
На падставе пункта 3 артыкула 13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2011 г. № 33 «Аб устанаўленні формы даведкі аб засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі» наступныя змяненні:
у прэамбуле лічбы «4» і «14» замяніць адпаведна лічбамі «3» і «13»;
дадатак да гэтай пастановы выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр | А.І.Іванец |
| да пастановы |
Форма
Вуглавы штамп
установы адукацыі
ДАВЕДКА
аб засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі
на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі
Выдадзена ___________________________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці)
у тым, што ён (яна) засвоіў(ла) змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі за перыяд навучання на ____________ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстанове адукацыі ____________________________________________________________________
(назва ўстановы адукацыі)
____________________________________________________________________________
(месца знаходжання ўстановы адукацыі)
Загадам установы адукацыі _____________________________________________________
(дата, нумар загада)
яму (ёй) выдадзена(ы) _________________________________________________________
(назва дакумента аб адукацыі, дата яго выдачы і нумар)
Кіраўнік установы адукацыі | _____________________ | _________________________ |
| (подпіс) | (прозвішча, ініцыялы) |
М.П.*
______________________________
* Пячаць можа не прастаўляцца суб’ектамі гаспадарання, якія ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі маюць права не выкарыстоўваць пячаці.