ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 верасня 2022 г. № 614
Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесці з 15 снежня 2022 г. па 15 студзеня 2023 г. навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» (далей – акцыя) з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
2. Кіраўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў асабіста прыняць удзел у акцыі, наведаць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы з мэтай віншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння ім падарункаў, аказання дапамогі ў вырашэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам існуючых праблем.